wd wp Пошук:

Станіслаў Мацвеевіч Замараеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Замараеў. Станіслаў Мацвеевіч Замараеў (29 верасня 1939, Салехард, Цюменская вобласць — 10 красавіка 2001, Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і Мацвея Ягоравіча Замараева і Пелагеі Паўлаўны Мінінай[1]. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1963 годзе. З 1963 года — архітэктар, старшы архітэктар, галоўны архітэктар праектаў у «Мінскпраекце».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1986 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

Дом мадэляў
Будынак Мінскпраекта па вуліцы Берсана

Асноўныя працы: 9-павярховы жылы дом з крамай і кафэ па праспекце Ракасоўскага, кінатэатр «Электрон» (1981), 7-павярховы жылы дом па вуліцы Рыбалкі (1982); у аўтарскім калектыве: Дом мадэляў па праспекце Машэрава (1970), будынак «Мінскпраекта» (1975), 9-, 12-павярховыя жылыя дамы па вул. Танкавай (1974—1979), Енісейскай (1984), дзіцячая музычная школа ў мікрараёне Ангарская (1985) у Мінску.

Узнагароды

Узнагароджаны дыпломам Усесаюзнага агляду дасягненняў савецкай архітэктуры (1980).

Сям’я

У шлюбе з архітэктарам Наталляй Рыгораўнай Якушкавай (нар. 1946) меў сыноў Ягора і Івана[1].

Зноскі

  1. 1 2 Замараев Станислав Матвеевич

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Омскай вобласці
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2001 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цюменскай вобласці
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Памерлі 10 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску