wd wp Пошук:

Станіслаў Браніслававіч Сарэла

Станіслаў Браніслававіч Сарэла (8 мая 1942, в. Эйтуны, Лідскі раён, Гродзенская вобласць — 26 лютага 2021) — беларускі спецыяліст у галіне апрацоўкі металаў ціскам. Кандыдат тэхнічных навук (1971), дацэнт (1977). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1999, член-карэспандэнт з 1996), член-карэспандэнт Міжнароднай інжынернай акадэміі (2003).

Біяграфія

Нарадзўся 8 мая 1942 года ў в. Эйтуны Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.

У 1964 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Машыны і тэхналогія апрацоўкі металаў ціскам». У 1970 годзе скончыў аспірантуру Беларускага політэхнічнага інстытута.

Працаваў у Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П. В. Сухога (у 1972—1987 — намеснік дэкана, дэкан вячэрняга факультэта, 1987—2001 — прарэктар па вучэбнай рабоце, першы прарэктар, 2001—2007 — рэктар, з 2007 — механіка-тэхналагічны факультэт, кафедра «Металургія і тэхналогія апрацоўкі матэрыялаў», дацэнт).

Навуковыя інтарэсы: структурныя ператварэнні пры высокаскорасным дэфармаванні металаў і сплаваў; напружана-дэфармаваны стан матэрыялаў пры пластычным дэфармаванні; тэхналогія і аснастка вырабу дэталей халоднай штампоўкай.

Памёр 26 лютага 2021 года[1]

Узнагароды

Медаль «Ветэран працы» (1990), ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2002), Прэзідыума ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі (2003), нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2007) і інш[2].

Зноскі

  1. На 79 году ушел из жизни бывший ректор Гомельского государственного технического университета имени П.О.Сухого Сарело Станислав Брониславович
  2. Сарэла, Станіслаў Браніслававіч (кандыдат тэхнічных навук; металургія; нар. 1942)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэктары ГДТУ імя П. В. Сухога
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Кандыдаты тэхнічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лідскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 мая
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 26 лютага
Катэгорыя·Выкладчыкі ГДТУ імя П. В. Сухога
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дэканы ГДТУ імя П. В. Сухога
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Выдатнікі адукацыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»