Станіслаў Антоні Бужынскі (27 красавіка 1701 — 15 мая 1775) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Кашталян берасцейскі (1748—1752) і смаленскі (1752—1763).
Займаў пасады скарбніка смаленскага, старосты краснасельскага, з 1732 інстыгатара (пракурора) ВКЛ. 3 1748 кашталян берасцейскі, y 1752—1763 кашталян смаленскі. Таксама быў паслом на соймы 1732, 1733 (выступаў на ім за абранне каралём Станіслава Ляшчынскага), 1738, 1740, 1744, 1746; дэпутатам Трыбунала ВКЛ у 1736.
Падтрымліваў Чартарыйскіх. Пасля смерці жонкі адмовіўся ад грамадскай дзейнасці, уступіў y ордэн езуітаў. Сабраў для апублікавання важнейшыя пастановы соймаў Польшчы і Рэчы Паспалітай да сярэдзіны XVIII стагоддзя (выдадзены ў 1765 яго сынам Тадэвушам Бужынскім).
У 1769 годзе быў адзначаны Ордэнам Белага Арла.