wd wp Пошук:

Сталыбіна

Сталыбіна (руск.: Столыбино) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Козінскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 42 жыхары (2007).

Геаграфія

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 12 км на ўсход ад Смаленска, за 8 км на поўдзень ад аўтадарогі Р134 «Старая Смаленская дарога» Смаленск — Дарагабуж — Вязьма — Зубцоў, на беразе ракі Еравенька. За 6 км на паўночны захад ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Духаўская на лініі Масква — Мінск.

Гісторыя

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[1].

Зноскі

  1. Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Смаленскага раёна (Смаленская вобласць)
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва