wd wp Пошук:

Спіс самых высокіх будынкаў Франкфурта-на-Майне

Гэта старонка — інфармацыйны спіс.

Від на Франкфурт з усходу

Франкфурт – адзін з нямногіх гарадоў Еўропы, якія маюць скайлайн ці панараму, якую дамінуюць небаскробы. Таму гэты горад часта называюць Mainhattan - намёк на Манхэтан у Нью-Ёрку. Асабліва шмат вышынных будынкаў знаходзяцца ў так званым Фінансавым квартале. Найбольш старымі вышыннымі будынкамі ў Франкфурце лічацца пабудаваныя паміж 1923 і 1926 Mousonturm і адміністрацыйны будынак I.G. Farben, сёння галоўны будынак універсітэта. Першыя будынкі вышынёй больш за 50 метраў існуюць з 50-х гадоў 20-га стагоддзя; небаскробы вышэй за 150 метраў пачалі будаваць у сярэдзіне 70-х гадоў. У 21 стагоддзі з’явіліся такія будынкі як Tower 185, Opernturm, Skyper, Gallileo, Nextower і Westhafen Tower. Зараз у Франкфурце ёсць 14 будынкаў вышэй за 150 метраў, з іх 10 вышэйшых будынкаў Германіі.

Будынак The Squaire над чыгуначным вакзалам франкфурцкага аэрапорта мае даўжыню 660 метраў, шырыню 65 метраў і вышыню 45 метраў. З плошчай каля 140 000 кв. метраў гэта самы вялікі офісны будынак у Германіі. Найвышэйшым збудаваннем Франкфурта з’яўляецца з 1978 года тэлевежа Europaturm (337,5 метраў). У Europaturm ёсць памяшканні для наведвальнікаў, але з-за недастатковай рэнтабельнасці яны былі зачынены ў 1999.

Час ад часу (дагэтуль у 1996, 1998, 2001, 2007 і 2013 гг.) у Франкфурце паводзіцца Фестываль небаскробаў. Падчас фестывалю каля пятнаццаці будынкаў, якія як правіла не з’яўляюцца агульнадаступнымі, адчыняюць для наведвальнікаў.

Панарама Франкфурта з Main Tower

Самыя высокія будынкі

Гэты спіс утрымлівае ўсе будынкі Франкфурта, вышыня якіх дасягае 100 метраў без надбудоў. Вышыня будынкаў узята пераважна з базы дадзеных Council on Tall Buildings and Urban Habitat [1] і Emporis [2]. Усе будынкі сартаваны ў адпаведнасці з афіцыйнай вышынёй. Яна ўключае ў сябе шпілі, калі яны з’яўляюцца часткай архітэктуры будынка, але не ўключае радыёантэны. Таксама пералічаны будынкі, якія яшчэ знаходзяцца ў стадыі будаўніцтва, але ўжо дасягнулі сваёй вышыні. Дадаткова пазначаны збудаванні, якія не класіфікуюцца як вышынныя будынкі, таму што менш за 50 працэнтаў ад іх агульнай плошчы можа выкарыстоўвацца як карысная плошча [3] (напрыклад тэлевізійныя вежы, царквы, стадыёны).

Назва будынка Выява Вышыня, м Паверхавасць Год пабудовы Заўвагі
Europaturm 337,5 1979 Тэлевежа. Другое па вышыні збудаванне у Германіі пасля Берлінскай тэлевежы.
1 Commerzbank Tower 259,9 56 1997 1997–2003 вышэйшы будынак Еўропы. 1997–2012 вышэйшы будынак Еўрапейскага саюза. З 1997 вышэйшы будынак Германіі. Вышыня з антэнай 300 метраў. Штаб-кватэра Commerzbank.
2 Messeturm 256,5 55 1990 1990–1997 вышэйшы будынак Еўропы. 1990–1997 вышэйшы будынак Еўрапейскага саюза. 1990–1997 вышэйшы будынак Германіі.
3 Westend Tower 208,0 53 1993 Штаб-кватэра DZ Bank.
4 Main Tower 200,0 55 1999 Вышыня з антэнай 240 метраў. Штаб-кватэра Landesbank Hessen-Thüringen. У верхніх паверхах знаходзіцца радыё і тэлебачанне студыі Hessischer Rundfunk, рэстаран, кафэ і назіральная пляцоўка.
5 Tower 185 200,0 55 2011 Штаб-кватэра PricewaterhouseCoopers у Германіі.
6 Trianon 186,0 45 1993 Штаб-кватэра DekaBank.
7 Новы будынак Еўрапейскага цэнтральнага банка 185,0 45 2014 Паўночная вежа мае з антэнай вышыню 201 метраў.
8 Opernturm 170,0 42 2009 Штаб-кватэра UBS у Германіі.
8 Taunusturm 170,0 40 2014
10 Silver Tower 166,3 32 1978 1978–1990 вышэйшы будынак Германіі. Былая штаб-кватэра Dresdner Bank.
11 Westend Gate 159,3 47 1976 1976–1978 вышэйшы будынак Германіі. У будынку размешчаны гатэль Marriott.
12 Deutsche Bank I 166,3 40 1984 Штаб-кватэра Deutsche Bank.
12 Deutsche Bank II 166,3 38 1984 Штаб-кватэра Deutsche Bank.
14 Skyper 153,8 38 2004 Асноўны арандатар DekaBank.
15 Eurotower 148,0 39 1977 З 1994 штаб-кватэра Еўрапейскага цэнтральнага банка.
16 Frankfurter Büro Center 142,4 40 1980 Асноўны арандатар Clifford Chance.
17 City-Haus I 142,1 42 1974 Асноўны арандатар DZ Bank.
18 Gallileo 136,0 38 2003 Асноўны арандатар Commerzbank. На першым паверсе знаходзіцца The English Theatre.
18 Nextower 136,0 32 2009
20 Pollux 130,0 33 1997 Асноўны арандатар Commerzbank. Частка архітэктурнага ансамбля Kastor und Pollux.
21 Garden Tower 127,0 25 1976 Асноўны арандатар Société Générale (Deutschland).
22 Messe Torhaus 117,0 30 1984 Асноўны арандатар Messe Frankfurt.
23 Japan Center 115,0 28 1996 Асноўны арандатар McKinsey & Company.
23 Park Tower 115,0 29 1997 Асноўны арандатар адвакатская кампанія Freshfields Bruckhaus Deringer.
25 Westhafen Tower 112,3 30 2003 Асноўны арандатар Еўрапейскі нагляд за страхаваннем і пенсійным забеспячэннем.
26 IBC 112,0 30 2003
27 Büro Center Nibelungenplatz 110,0 27 1996
28 Eurotheum 110,0 31 1999 Асноўны арандатар Еўрапейскі цэнтральны банк.
29 Neue Mainzer Straße 32–36 108,6 28 1973 Асноўны арандатар Еўрапейскі цэнтральны банк.
30 Holiday Inn Frankfurt City-South 100,0 25 1972 Асноўны арандатар InterContinental Hotels Group.

Будуюцца

Назва будынка Вышыня, м Паверхавасць Запланаванае адкрыццё Заўвагі
1 Henninger-Turm (новы будынак) 140,0 40 2016 Henninger-Turm быў 120-метровым элеватарам, які належыў піваварнаму заводу Henninger і стаяў пусты з 2002 года. Замест элеватару будзе пабудаваны вышынны жылы дом падобны на знесены элеватар.
2 WinX 110,0 30 2016

Знесеныя

Назва будынка Вышыня, м Год пабудовы Заўвагі
1 Henninger-Turm 120,0 1961 Элеватар, які належыў піваварнаму заводу Henninger. Знесены ў 2013 г.
2 AfE-Turm 116,0 1972 У быдынку былі размешчаны факультэты грамадскіх навук і гуманітарных навук універсітэта. Знесены (падарваны) ў 2014 г.

Зноскі

  1. Спіс самых высокіх будынкаў Германіі(недаступная спасылка)
  2. Самыя высокія будынкі у Франкфурце-на-Майне
  3. Крытэрыі вышынных будынкаў
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Інфармацыйныя спісы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Спісы будынкаў і збудаванняў паводле гарадоў
Катэгорыя·Франкфурт-на-Майне