wd wp Пошук:

Спіс прэзідэнтаў Партугаліі

Спіс прэзідэнтаў Партугальскай Рэспублікі пачынаючы з рэвалюцыі 5 кастрычніка 1910 года, пасля якой у краіне быў усталяваны рэспубліканскі лад, уключае 20 глаў дзяржаў.

У гэты спіс уваходзяць не толькі тыя, хто прынёс прысягу ў якасці прэзідэнта Партугаліі, але таксама тыя, хто фактычна выконваў функцыі кіраўніка дзяржавы: Тэафілу Брага — быў прэзідэнтам часовага ўрада пасля рэспубліканскага дзяржаўнага перавароту; Сідоніу Паіш, Жазэ Мендыш Кабесадаш, Мануэл ды Алівейра Гоміш да Кошта — кіраўніка рэвалюцыйных часовых урадаў. Тэафіла Брага быў першым і адзіным прэзідэнтам часовага ўрада, і таму не лічыцца першым прэзідэнтам, хоць ён затым працаваў кіраўніком дзяржавы і быў другім прэзідэнтам Партугаліі пасля адстаўкі Мануэла ды Арыягі.

Цяперашні прэзідэнт Партугаліі — Марселу Рэбелу ды Соза, які перамог на прэзідэнцкіх выбарах 2016 года.

Спіс

Няма партыі
Партугальская рэспубліканская партыя
Дэмакратычная партыя
Нацыянальная рэспубліканская партыя
Эвалюцыянісцкая рэспубліканская партыя/Ліберальная рэспубліканская партыя
Нацыянальны саюз/Народнае нацыянальнае дзеянне
Партыя дэмакратычнага абнаўлення
Сацыялістычная партыя
Сацыял-дэмакратычная партыя
# ПрэзідэнтАрыгінальнае імяПачатак паўнамоцтваўКанец паўнамоцтваўПартыя
Часовы ўрад рэспублікі (1910—1911)
-Жаакін Тэафілу
Фернандэш Брага
[заўв. 1][1]
Joaquim Teófilo Fernandes Braga5 кастрычніка 191024 жніўня 1911Рэспубліканская
Першая рэспубліка (1911—1926)
1Мануэл Жазэ ды Арыяга
Брун да Сілвейра і Пейрэлонгэ
[2]
Manuel José de Arriaga Brum da Silveira24 жніўня 191126 мая 1915 года[А]Рэспубліканская
затым Дэмакратычная
2Жаакін Тэафілу
Фернандэш Брага
[1]
Joaquim Teófilo Fernandes Braga29 мая 19155 жніўня 1915Дэмакратычная
3Бернардыну Луіш
Машаду Гімарайш
[3]
Bernardino Luis Machado Guimarães6 жніўня 19155 снежня 1917 года[П]Дэмакратычная
4Сідоніу Бернардыну Кардозу
да Сілва Паіш
[заўв. 2][4]
Sidónio Bernardino da Silva Pais28 красавіка 191814 снежня 1918 года[З]Нацыянальная рэспубліканская
5Жуан ду Канту і Каштру
да Сілва Антуніш
[заўв. 3][5]
João do Canto e Castro Silva Antunes14 снежня 19185 кастрычніка 1919Нацыянальная рэспубліканская
6Антоніу Жазэ ды Алмейда[6]António José de Almeida5 кастрычніка 19195 кастрычніка 1923Эвалюцыянісцкая рэспубліканская
затым Ліберальная рэспубліканская
7Мануэл Тэйшэйра Гоміш[7]Manuel Teixeira Gomes6 кастрычніка 192311 снежня 1925 года[А]Дэмакратычная
8Бернардыну Луіш
Машаду Гімарайш
[3]
Bernardino Luis Machado Guimarães11 снежня 192531 мая 1926 года[П]Дэмакратычная
Нацыянальная дыктатура (1926—1932)
9Жазэ Мендыш Кабесадаш Жуніяр[заўв. 4][8]José Mendes Cabeçadas Júnior31 мая 192617 чэрвеня 1926 года[П]Ваенны афіцэр
10Мануэл ды Алівейра
Гоміш да Кошта
[заўв. 4][9]
Manuel de Oliveira Gomes da Costa17 чэрвеня 19269 ліпеня 1926 года[П]Ваенны афіцэр
Новая дзяржава (1932—1974)
11Антоніу Ошкар
Фрагозу Кармона
[заўв. 4][заўв. 5][10]
António Óscar de Fragoso Carmona9 ліпеня 192618 красавіка 1951 года[Н]Ваенны афіцэр
з 1932 года — Нацыянальны саюз
-Антоніу ды Алівейра Салазар[заўв. 6]António de Oliveira Salazar18 красавіка 195121 ліпеня 1951Нацыянальны саюз
12Франсішку Іжыну
Кравейру Лопіш
[11]
Francisco Higino Craveiro Lopes21 ліпеня 19519 жніўня 1958Нацыянальны саюз
13Амерыку ды Дэўш
Рудрыгіш Тамаш
[12]
Américo de Deus Rodrigues Tomás9 жніўня 195825 красавіка 1974 года[П]Нацыянальны саюз
з 1968 года — Народнае нацыянальнае дзеянне
Трэцяя рэспубліка (з 1974 года)
14Антоніу ды Себашцьян
Рыбейру Спінола
[заўв. 7][13]
António Sebastião Ribeiro de Spinola25 красавіка 197430 верасня 1974 [А]Ваенны афіцэр
15Франсішку да Кошта Гоміш[14]Francisco Costa Gomes30 верасня 197413 ліпеня 1976Ваенны афіцэр
16Антоніу душ Сантуш
Рамалью Эаніш
[15]
António dos Santos Ramalho Eanes14 ліпеня 19769 сакавіка 1986Ваенны афіцэр
затым Партыя дэмакратычнага абнаўлення
17Марыу Алберту Нобрэ
Лопіш Суарыш
[16]
Mário Alberto Nobre Lopes Soares9 сакавіка 19869 сакавіка 1996Сацыялістычная партыя
18Жоржы Фернанду
Бранку ды Сампаю
[17]
Jorge Fernando Branco de Sampaio9 сакавіка 19969 сакавіка 2006Сацыялістычная партыя
19Анібал Антоніу
Каваку Сілва
[18]
Anibal Cavaco Silva9 сакавіка 20069 сакавіка 2016Сацыял-дэмакратычная партыя
20Марселу Рэбелу ды Соза[19]Anibal Cavaco Silva9 сакавіка 2016Сацыял-дэмакратычная партыя

[А] Сышоў у адстаўку. [П] Зрынуты ў выніку ваеннага перавароту. [З] Забіты. [Н] Натуральная смерць. Храналагічная дыяграма

Гл. таксама

Заўвагі

  1. Тэафілу Брага быў прэзідэнтам часовага ўрада, дэ-факта кіраўніком урада і кіраўніком дзяржавы з часу рэспубліканскай рэвалюцыі 1910 года да выбараў першага прэзідэнта Партугаліі — Мануэла ды Арыягі.
  2. Пасля ваеннага перавароту Сідоніу Паіш стаў прэзідэнтам рэвалюцыйнай хунты, а пазней прэм’ер-міністрам. Ён адмяніў пасаду прэзідэнта рэспублікі, абвясціўшы сябе кіраўніком дзяржавы на пасадзе прэм’ер-міністра. Быў забіты ў 1918 годзе.
  3. Канту і Каштру быў кіраўніком савета міністраў пасля забойства Сідоніу Паіша з 14 па 16 снежня 1918 года, затым ён стаў часавым прэзідэнтам да выбараў Антоніу Жазэ ды Алмейды.
  4. 1 2 3 Мендыш Кабесадаш, Гоміш да Кошта і Фрагозу Кармона былі кіраўнікамі рэвалюцыйных часовых урадаў. Нягледзячы на тое, што іх па пасадзе не называліся «прэзідэнтамі», фактычна яны з’яўляліся кіраўнікамі дзяржавы.
  5. Ошкар Кармона спачатку быў кіраўніком рэвалюцыйнага ўрада пасля ваеннага перавароту, які зрынуў Гоміша да Кошту, з 9 ліпеня па 16 лістапада 1926 года ён дэ-факта з’яўляўся кіраўніком дзяржавы. 16 лістапада 1926 года ён афіцыйна прыняў пасаду прэзідэнта рэспублікі. У 1932 годзе была абвешчана Новая дзяржава, а арганізаваны Антоніу ды Алівейрам Салазарам Нацыянальны саюз стаў адзінай дазволенай партыяй. А. Фрагозу Кармона ўступіў у партыю і быў яе кандыдатам на ўсіх выбарах (дэ-факта фіктыўных) да 1951 года, калі ён памёр.
  6. Антоніу ды Алівейра Салазар часова заняў пасаду прэзідэнта пасля смерці А. Фрагозу Кармоны да выбараў Клавейру Лопіша.
  7. Пасля рэвалюцыі гваздзікоў 25 красавіка 1974 года да 15 мая таго ж года Антоніу ды Спінола як кіраўнік Савета нацыянальнага выратавання быў дэ-факта кіраўніком дзяржавы і ўрада. З 15 мая Адэліну да Палма Карлуш стаў прэм’ер-міністрам, а Спінола афіцыйна стаў прэзідэнтам рэспублікі.

Крыніцы

  1. 1 2 Teófilo Braga // Pagina oficial da Presidência da República Portuguesa(парт.)  (недаступная спасылка). presidencia.pt. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2012. Праверана 30 ліпеня 2010.
  2. Manuel de Arriaga // Pagina oficial da Presidência da República Portuguesa(парт.)  (недаступная спасылка). presidencia.pt. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2012. Праверана 30 ліпеня 2010.
  3. 1 2 Bernardino Machado // Pagina oficial da Presidência da República Portuguesa(парт.)  (недаступная спасылка). presidencia.pt. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2012. Праверана 30 ліпеня 2010.
  4. Sidónio Pais // Pagina oficial da Presidência da República Portuguesa(парт.)  (недаступная спасылка). presidencia.pt. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2012. Праверана 30 ліпеня 2010.
  5. Canto e Castro // Pagina oficial da Presidência da República Portuguesa(парт.)  (недаступная спасылка). presidencia.pt. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2012. Праверана 30 ліпеня 2010.
  6. António José de Almeida // Pagina oficial da Presidência da República Portuguesa(парт.)  (недаступная спасылка). presidencia.pt. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2012. Праверана 30 ліпеня 2010.
  7. Teixeira Gomes // Pagina oficial da Presidência da República Portuguesa(парт.)  (недаступная спасылка). presidencia.pt. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2012. Праверана 30 ліпеня 2010.
  8. Mendes Cabeçadas // Pagina oficial da Presidência da República Portuguesa(парт.)  (недаступная спасылка). presidencia.pt. Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2012. Праверана 30 ліпеня 2010.
  9. Gomes da Costa // Pagina oficial da Presidência da República Portuguesa(парт.)  (недаступная спасылка). presidencia.pt. Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2012. Праверана 30 ліпеня 2010.
  10. Óscar Carmona // Pagina oficial da Presidência da República Portuguesa(парт.)  (недаступная спасылка). presidencia.pt. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2012. Праверана 30 ліпеня 2010.
  11. Craveiro Lopes // Pagina oficial da Presidência da República Portuguesa(парт.)  (недаступная спасылка). presidencia.pt. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2012. Праверана 30 ліпеня 2010.
  12. Américo Tomás // Pagina oficial da Presidência da República Portuguesa(парт.)  (недаступная спасылка). presidencia.pt. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2012. Праверана 30 ліпеня 2010.
  13. António de Spinola // Pagina oficial da Presidência da República Portuguesa(парт.)  (недаступная спасылка). presidencia.pt. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2012. Праверана 30 ліпеня 2010.
  14. Costa Gomes // Pagina oficial da Presidência da República Portuguesa(парт.) . presidencia.pt. Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2012. Праверана 30 ліпеня 2010.
  15. Ramalho Eanes // Pagina oficial da Presidência da República Portuguesa(парт.)  (недаступная спасылка). presidencia.pt. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2012. Праверана 30 ліпеня 2010.
  16. Mário Soares // Pagina oficial da Presidência da República Portuguesa(парт.)  (недаступная спасылка). presidencia.pt. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2012. Праверана 30 ліпеня 2010.
  17. Jorge Sampaio // Pagina oficial da Presidência da República Portuguesa(парт.)  (недаступная спасылка). presidencia.pt. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2012. Праверана 30 ліпеня 2010.
  18. PROF. ANÍBAL CAVACO SILVA // Pagina oficial da Presidência da República Portuguesa(парт.)  (недаступная спасылка). presidencia.pt. Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2016. Праверана 30 ліпеня 2010.
  19. PROF. MARCELO NUNO DUARTE REBELO de SOUSA // Pagina oficial da Presidência da República Portuguesa(парт.)  (недаступная спасылка). presidencia.pt. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2012. Праверана 30 ліпеня 2010.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Прэзідэнты Партугаліі
Катэгорыя·Спісы прэзідэнтаў