wd wp Пошук:

Спіс каралёў Ірака

Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны і распаду Асманскай імперыі тры былыя асманскія вілаеты, якія складалі сучасны Ірак, перайшлі пад кантроль Вялікабрытаніі, што неўзабаве выклікала незадаволенасць сярод насельніцтва. Для таго, каб хваляванні спыніліся, у 1921 годзе ў Іраку была заснавана манархія. Кіруючай стала дынастыя Хашымітаў, першым каралём — Фейсал I, былы кароль Сірыі, а таксама сын першага караля Хіджаза Хусейна бен Алі. 96 % іракцаў, якія галасавалі падчас плебісцыту, выказаліся на карысць манархіі.

Каралеўства Ірак існавала на працягу 37 гадоў. У 1958 годзе ў краіне адбыўся дзяржаўны пераварот, які ўвайшоў у гісторыю як Ліпеньская рэвалюцыя. Вынікам перавароту стала звяржэнне манархіі і ўсталяванне рэспубліканскай улады ў Іраку.

Кіраўнікі Старажытнага Ірака (Месапатаміі)

Асноўны артыкул: Спіс цароў Шумера і Акада Асноўны артыкул: Цары Акада Асноўны артыкул: Спіс асірыйскіх кіраўнікоў Асноўны артыкул: Вавілонскія цары Каралеўства Ірак (1921—1958)

Партрэт Імя Дата нараджэння Пачатак кіравання Канец кіравання Дата смерці
Фейсал I
араб. فيصل بن حسين
20 мая 1883 23 жніўня 1921 8 верасня 1933 8 верасня 1933
Газі I
араб. غازي
21 сакавіка 1912 8 верасня 1933 4 красавіка 1939 4 красавіка 1939
Фейсал II
араб. فيصل الثاني
2 мая 1935 4 красавіка 1939 14 ліпеня 1958 14 ліпеня 1958

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гісторыя Ірака
Катэгорыя·Хашыміты
Катэгорыя·Каралі іракскія
Катэгорыя·Спісы кіраўнікоў Блізкага Усходу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай