wd wp Пошук:

Спіс дзяржаўных узнагарод і ганаровых званняў Беларусі

Гэта старонка — інфармацыйны спіс. Дзяржа́ўныя ўзнагаро́ды і ганаро́выя зва́нні Рэспу́блікі Белару́сь — узнагароды і ганаровыя званні, заканадаўча вызначаныя Канстытуцыяй Беларусі, Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года № 288-З «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь»[1], Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 красавіка 2005 г. № 168 «Аб некаторых пытаннях узнагароджання дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь», а таксама іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія рэгулююць адносіны ў гэтай сферы[2].

Рашэнне аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь прымае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Узнагарода аддаецца ўзнагароджанаму асабіста, ва ўрачыстай абстаноўцы. Асобам, удастоеным нейкай дзяржаўнай узнагароды, выдаецца пасведчанне і нагрудны знак[1].

Зараз у Беларусі існуе 10 ордэнаў[3], 9 медалёў[4], 41 ганаровае званне[5], а таксама найвышэйшая ўзнагарода — званне Герой Беларусі.

Ордэны Беларусі на паштовых марках, выпушчанных Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь у 2008 годзе.
Медалі Беларусі на паштовых марках, выпушчанных Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь у 2008 годзе.

Ордэны

Асноўная крыніца:[3]

Выява Назва Дата заснавання За што прысуджваецца Каму прысуджваецца Колькасць узнагароджанняў[6] Як і дзе носіцца

Ордэн Айчыны I ступені 13 красавіка 1995 1. За выдатныя дасягненнi ў вытворчай, навукова-даследчай, сацыяльна-культурнай, грамадскай, дабрачыннай i iншых сферах дзейнасцi, накiраванай на павышэнне дабрабыту людзей i ўмацаванне магутнасцi краiны;

2. за мужнасць i адвагу, праяўленыя пры абароне Айчыны i яе дзяржаўных iнтарэсаў, забеспячэннi законнасцi i правапарадку;
3. за вялiкiя заслугi ў развiццi эканамiчных, навукова-тэхнiчных i культурных сувязей памiж Рэспублiкай Беларусь i iншымi краiнамi.

Усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь.
4
На левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых ордэнаў (акрамя ордэна Мацi) размяшчаецца перад iмi ў парадку старшынства ступеней.

Ордэн Айчыны II ступені
33

Ордэн Айчыны III ступені
253

Ордэн Воінскай Славы 13 красавіка 1995 1. За выключныя заслугi ў кiраваннi войскамi, падтрыманнi iх высокай баявой гатоўнасцi i прафесiйнай вывучкi;

2. за адвагу i самаадданасць, праяўленыя пры абароне Айчыны i яе дзяржаўных iнтарэсаў, выкананнi iншых службовых абавязкаў;
3. за заслугi ва ўмацаваннi баявой садружнасцi i ваеннага супрацоўнiцтва з замежнымі дзяржавамi.

Ваеннаслужачыя Рэспублікі Беларусь, арганізацыі, воінскія часці (падраздзяленні), злучэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войск і вайсковых фарміраванняў, калектывы іх работнікаў[7].
1
На левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых ордэнаў размяшчаецца пасля ордэна Айчыны.


Ордэн Дружбы народаў 13 красавіка 1995 1. За значны ўклад у справу ўмацавання мiру, дружалюбных адносiн i супрацоўнiцтва памiж дзяржавамi, кансалiдацыi грамадства i адзiнства народаў;

2. за асаблiва плённую дзейнасць па зблiжэнні i ўзаемаабагачэнні нацыянальных культур;
3. за высокiя дасягненнi ў мiжнароднай грамадскай, дабрачыннай i гуманiтарнай дзейнасцi;
4. за вялiкi асабiсты ўклад у развiццё i прымнажэнне духоўнага i iнтэлектуальнага патэнцыялу Рэспублiкi Беларусь, актыўную дзейнасць па абароне правоў чалавека i яго сацыяльных iнтарэсаў;
5. за асаблiвыя заслугi ў развiццi знешнеэканамiчнай дзейнасцi, дэмакратыi i сацыяльнага прагрэсу.

Усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь, арганізацыі, воінскія часці (падраздзяленні), злучэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войск і вайсковых фарміраванняў, калектывы іх работнікаў[7].
55
На шыйнай стужцы.

Ордэн «За асабістую мужнасць» 13 красавіка 1995 1. За выключную адвагу i асабiстую храбрасць, праяўленыя пры выкананнi воiнскага абавязку, грамадзянскага або службовага абавязку;

2. за самаадданыя ўчынкi, здзейсненыя ў экстрэмальных абставiнах;
3. за мужнасць, праяўленую пры ахове дзяржаўнай граніцы;
4. за мужнасць, праяўленую пры ахове грамадскага парадку;
5. за смелыя i рашучыя дзеяннi ў абставiнах, звязаных з рызыкай для жыцця.

Усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь.
70
На левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых ордэнаў размяшчаецца пасля ордэна «За службу Радзiме».

Ордэн «За службу Радзіме» I ступені 13 красавіка 1995 1. За ўзорнае выкананне воiнскага абавязку, дасягненне высокай баявой вывучкi падпарадкаваных злучэнняў i воiнскiх часцей Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў Рэспублiкi Беларусь, што створаныя ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

2. за падтрыманне высокай баявой гатоўнасцi войскаў, забеспячэнне абараназдольнасцi Рэспублiкi Беларусь;

3. за адвагу i самаадданасць, праяўленыя пры выкананнi воiнскага абавязку;

4. за асаблiвыя заслугi ва ўмацаваннi дзяржаўнай бяспекi, ахове дзяржаўнай граніцы i барацьбе са злачыннасцю;

5. за iншыя заслугi перад Радзiмай.

Ваеннаслужачыя, асобы начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, арганізацыі, воінскія часці (падраздзяленні), злучэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войск і вайсковых фарміраванняў, калектывы іх работнікаў[7].
5
На левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых ордэнаў размяшчаецца ў парадку старшынства ступеней пасля ордэна Воiнскай Славы.

Ордэн «За службу Радзіме» II ступені
43

Ордэн «За службу Радзіме» III ступені
433

Ордэн «За ўмацаванне міру і дружбы» 11 кастрычніка 2016 1. За выключныя заслугі ва ўмацаванні двухбаковых адносін з Рэспублікай Беларусь, аказанне ўсямернага садзейнічання ў яе сацыяльна-эканамічным развіцці і працвітанні;

2. за вялікі асабісты ўклад ва ўстанаўленне дружбы і эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі, інтэграцыю Рэспублікі Беларусь у міжнародныя структуры;

3. у знак удзячнасці за актыўную міратворчую дзейнасць, гарманізацыю міжнацыянальных адносін, спонсарскую дзейнасць і правядзенне значных гуманітарных мерапрыемстваў на карысць чалавецтва, яднання і згоды ў сусветнай супольнасці.

Кіраўнікі замежных дзяржаў, асобы, якія займаюць вышэйшыя пасады ў дзяржаўных органах замежных краін, а таксама выдатныя палітычныя і грамадскія дзеячы
1
На ордэнскім ланцугу.

Ордэн Маці 13 красавіка 1995 Узнагароджанне Ордэнам Мацi праводзiцца пры дасягненнi пятым дзiцём узросту аднаго года i пры наяўнасцi ў жывых астатнiх дзяцей гэтай мацi.

Пры ўзнагароджаннi Ордэнам Мацi ўлiчваюцца таксама дзецi:

1. Усыноўленыя ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку;

2. якія загінулі або прапалі без вестак пры абароне Айчыны і яе дзяржаўных інтарэсаў, выкананні грамадзянскага абавязку па выратаванні чалавечага жыцця, забеспячэнні законнасці і правапарадку;

3. памерлыя ў выніку ранення, калецтва, захворвання, атрыманых пры названых абставінах, або ў вынiку працоўнага калецтва або прафесійнага захворвання.

Жанчыны, якiя нарадзiлi i выхавалi пяць i больш дзяцей.
11113
На левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых ордэнаў размяшчаецца над iмi.


Ордэн Пашаны 13 красавіка 1995 1. За вялiкiя дасягненнi ў вытворчай, навукова-даследчай, дзяржаўнай, сацыяльна-культурнай, спартыўнай, грамадскай i iншай дзейнасцi;

2. за высокiя вытворчыя паказчыкi ў прамысловасцi, сельскай гаспадарцы, будаўнiцтве, сувязi, гандлi, жыллёва-камунальнай гаспадарцы, бытавым абслугоўваннi насельнiцтва, на транспарце i ў iншых галiнах працоўнай дзейнасцi;

3. за значныя поспехi ў медыцынскiм абслугоўваннi насельнiцтва, навучаннi, выхаваннi дзяцей i падлеткаў, падрыхтоўцы iх да працы;

4. за дасягненне высокай прадукцыйнасцi працы, паляпшэнне якасцi прадукцыi, знiжэнне матэрыяльных i працоўных выдаткаў на яе выраб;

5. за ўкараненне ў вытворчасць новай тэхнiкi, тэхналогii, асаблiва каштоўныя вынаходствы i рацыяналiзатарскiя прапановы;

6. за плённую дзяржаўную i грамадскую дзейнасць;

7. за заслугi ў развiццi эканамiчных, навукова-тэхнiчных, культурных i iншых сувязей памiж Рэспублiкай Беларусь i iншымi дзяржавамi.

Усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь, арганізацыі, воінскія часці (падраздзяленні), злучэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войск і вайсковых фарміраванняў, калектывы іх работнікаў[7].
985
На левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых ордэнаў размяшчаецца пасля ордэна «За асабiстую мужнасць».
Ордэн Працоўнай Славы
Ордэн Працоўнай Славы

Ордэн Працоўнай Славы 28 красавіка 2015 1. За асаблівыя дасягненні ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, на транспарце, у сферы абслугоўвання;

2. за выдатныя заслугі ў галіне культуры, літаратуры, мастацтва, адукацыі, медыцыны, навукова-даследчай дзейнасці і іншых галінах працоўнай дзейнасці;

3. за самаадданую высокапрадукцыйную працу, выраб прадукцыі высокай якасці, укараненне ў вытворчасць новай тэхнікі, тэхналогіі, перадавога вопыту, асабліва каштоўныя вынаходствы і рацыяналізатарскія прапановы;

4. за асаблівыя заслугі ў галіне дзяржаўнай і грамадскай дзейнасці, ва ўмацаванні законнасці, правапарадку і абараназдольнасці краіны.

Усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь, арганізацыі, воінскія часці (падраздзяленні), злучэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войск і вайсковых фарміраванняў, калектывы іх работнікаў[7].
6
На левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых ордэнаў размяшчаецца пасля ордэна Воінскай Славы.

Ордэн Францыска Скарыны 13 красавіка 1995 1. За значныя поспехi ў галiне нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, выдатныя даследаваннi гiсторыi Беларусi, дасягненнi ў галiне нацыянальнай мовы, лiтаратуры, мастацтва, кнiгавыдання, культурна-асветнай дзейнасцi, а таксама прапаганды культурнай спадчыны беларускага народа;

2. за асаблiвыя заслугi ў гуманiтарнай, дабрачыннай дзейнасцi, у справе абароны чалавечай годнасцi i правоў грамадзян, мiласэрнасцi i iншыя высакародныя ўчынкi.

Усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь, арганізацыі, воінскія часці (падраздзяленні), злучэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войск і вайсковых фарміраванняў, калектывы іх работнікаў[7].
235
На левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых ордэнаў размяшчаецца пасля ордэна Пашаны.

Медалі[4]

Выява Назва Дата заснавання[1] За што прысуджваецца Каму прысуджваецца Як і дзе носіцца

Медаль «За адвагу» 13 красавіка 1995 года За асабiстую мужнасць i адвагу, праяўленыя:

1. у баявой абстаноўцы пры абароне Айчыны i яе дзяржаўных iнтарэсаў;

2. пры выкананнi воiнскага абавязку, службовага або грамадзянскага абавязку, абароне канстытуцыйных правоў грамадзян;

3. пры выратаваннi людзей на вадзе, у час стыхiйных бедстваў, пажараў, аварый, катастроф i iншых надзвычайных абставiн, звязаных з рызыкай для жыцця.

Ваеннаслужачыя, асобы начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях i iншыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Медаль «За адвагу» носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi ордэнаў размяшчаецца пасля iх.

Медаль «За адзнаку ў воінскай службе» 13 красавіка 1995 года 1. За значныя заслугi ў воiнскай службе;

2. за поспехi ў падтрыманнi высокай баявой гатоўнасцi падраздзяленняў, часцей, злучэнняў i аб’яднанняў, выдатныя паказчыкi ў баявой падрыхтоўцы, асаблiвую адзнаку на вучэннях i манеўрах, пры нясеннi баявога дзяжурства;

3. за асаблiвыя заслугi ў асваеннi, эксплуатацыi i абслугоўваннi ваеннай тэхнiкi, высокае прафесiйнае майстэрства.

Ваеннаслужачыя. Медаль «За адзнаку ў воінскай службе» носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца пасля медаля «За адвагу».

Медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» 13 красавіка 1995 года 1. За асабістую мужнасць, храбрасць і самаадданасць, праяўленыя пры затрыманні злачынцаў або ліквідацыі злачынных груп, ахове жыцця i здароўя людзей;

2. за ўмелыя, iнiцыятыўныя i смелыя дзеяннi, якiя садзейнiчалi паспяховаму выкананню падраздзяленнем, нарадам аператыўна-службовых i службова-баявых задач па спыненні злачынных i iншых процiзаконных дзеянняў;

3. за ўмела арганiзаваныя i ажыццёўленыя дзеяннi па прадухiленні i раскрыцці злачынстваў;

4. за ўмелую арганiзацыю работы i высокую рэзультатыўнасць дзейнасцi органаў i падраздзяленняў унутраных спраў, злучэнняў, часцей i падраздзяленняў унутраных войскаў па ахове грамадскага парадку i барацьбе са злачыннасцю;

5. за актыўны ўдзел i дапамогу органам унутраных спраў i падраздзяленням унутраных войскаў у ахове грамадскага парадку, барацьбе са злачыннасцю i iншымi правапарушэннямi.

Ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў, асобы начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, iншыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў размяшчаецца пасля медаля «За адзнаку ў воiнскай службе».

Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы» 13 красавіка 1995 года 1. За мужнасць i самаадданасць, праяўленыя пры затрыманнi парушальнiкаў дзяржаўнай граніцы;

2. за подзвiгi i асаблiвыя заслугi ў ахове дзяржаўнай граніцы;

3. за ўмелае кiраўнiцтва баявымi дзеяннямi пагранiчнага нарада пры ахове недатыкальнасцi дзяржаўнай граніцы;

4. за высокую пiльнасць i iнiцыятыўныя дзеяннi, у вынiку якiх былi затрыманы парушальнiкi дзяржаўнай граніцы;

5. за актыўную дапамогу пагранiчным войскам у iх рабоце па ахове дзяржаўнай граніцы.

Ваеннаслужачыя пагранiчных войскаў, а таксама iншыя ваеннаслужачыя i iншыя грамадзяне. Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы» носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў размяшчаецца пасля медаля «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку».

Медаль «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый» 15 чэрвеня 2009 года[8] 1. За асабістую мужнасць, адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый;

2. за ўмелыя, ініцыятыўныя і смелыя дзеянні пры правядзенні аварыйна-выратавальных і іншых неадкладных работ;

3. за ўмелую арганiзацыю работы i высокую рэзультатыўнасць дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях па абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый;

4. за актыўны ўдзел і дапамогу органам i падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях у папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

Асобы начальнiцкага i радавога складу органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў унутраных спраў, ваеннаслужачыя, іншыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Медаль «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый» носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў размяшчаецца пасля медаля «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы».

Медаль «За працоўныя заслугі» 13 красавіка 1995 года 1. За значныя дасягненнi ў прамысловасцi, сельскай гаспадарцы, будаўнiцтве, на транспарце, у сферы абслугоўвання, навуцы, адукацыi, ахове навакольнага асяроддзя, ахове здароўя насельнiцтва, культуры, дзяржаўнай службе i iншых галiнах працоўнай дзейнасцi;

2. за карысныя вынаходствы i рацыяналiзатарскiя прапановы;

3. за поспехi ў выхаваннi i прафесiйнай падрыхтоўцы моладзi, развiццi фiзiчнай культуры i спорту.

Усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Медаль «За працоўныя заслугi» носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў размяшчаецца пасля медаля «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы».

Медаль Францыска Скарыны 20 красавіка 1989 года[9] За выдатныя дасягненнi ў прафесiйнай дзейнасцi, значны асабiсты ўклад у развiццё i павелiчэнне духоўнага i iнтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа. Работнікi навукi, адукацыi i культуры. Медаль Францыска Скарыны носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў размяшчаецца пасля медаля «За працоўныя заслугi».

Медаль «За бездакорную службу» I ступені 13 красавіка 1995 года За дваццацігадовую бездакорную службу. Ваеннаслужачыя, асобы начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, службовыя асобы мытных органаў. Медаль «За бездакорную службу» носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў размяшчаецца ў парадку старшынства ступеней пасля медаля Францыска Скарыны.

Медаль «За бездакорную службу» II ступені За пятнаццацігадовую бездакорную службу.

Медаль «За бездакорную службу» III ступені За дзесяцігадовую бездакорную службу.

Медаль «За выратаванае жыццё» 28 красавіка 2015 года За ратаванне людзей на вадзе, у час стыхійных бедстваў, пажараў, аварый, катастроф і іншых надзвычайных абставін, звязаных з рызыкай для жыцця. Усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь Носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых узнагарод размяшчаецца пасля медаля «За адвагу»[10]

Юбілейныя медалі[11]

Акрамя звычайных дзяржаўных медалёў, у Беларусі існуюць юбілейныя медалі, прызначаныя нейкаму святу або падзеі. Яны зацвярджаюцца асобна Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь або кіраўнікамі дзяржаўных органаў рэспубліканскага ўзроўню (напрыклад, міністры, старшыні дзяржаўных камітэтаў).

Выява Назва Дата заснавання У гонар чаго прысуджваецца Каму прысуджваецца

Юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» 14 сакавіка 1995 года У гонар перамогі савецкіх войскаў у Вялікай Айчыннай вайне. 1. Вайскоўцы і асобы вольнанаёмнага складу, якія прымалі ў шэрагах Узброеных Сіл СССР удзел у баявых дзеяннях на франтах Вялікай Айчыннай вайны, партызаны Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі падполля, вайскоўцы і асобы вольнанаёмнага складу, якія служылі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны ва Узброеных Сілах СССР, асобы, якiя ўзнагароджаны медалямі «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» або «За перамогу над Японіяй», а таксама асобы, якія маюць пасведчанне да медаля «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» або пасведчанне ўдзельніка вайны;

2. працаўнікі тылу, узнагароджаныя за самаадданую працу ў гады Вялікай Айчыннай вайны ордэнамі СССР, медалямі «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «За працоўную доблесць», «За працоўную адзнаку», «За абарону Ленінграда», «За абарону Масквы», «За абарону Адэсы», «За абарону Севастопаля», «За абарону Сталінграда», «За абарону Кіева», «За абарону Каўказа», «За абарону Савецкага Запаляр’я», а таксама асобы, якія маюць знак «Жыхару блакаднага Ленінграда» або пасведчанне да медаля «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»;

3. былыя вязні канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў перыяд Другой Сусветнай вайны;


Юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» 6 снежня 2004 года 1. Вайскоўцы і асобы вольнанаёмнага складу, якія прымалі ў шэрагах Узброеных Сіл СССР удзел у баявых дзеяннях на франтах Вялікай Айчыннай вайны, партызаны Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі падполля, вайскоўцы і асобы вольнанаёмнага складу, якія служылі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны ва Узброеных Сілах СССР, асобы, якiя ўзнагароджаны медалямі «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» або «За перамогу над Японіяй», а таксама асобы, якія маюць пасведчанне да медаля «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» або пасведчанне ўдзельніка вайны;

2. працаўнікі тылу, узнагароджаныя за самаадданую працу ў гады Вялікай Айчыннай вайны ордэнамі СССР, медалямі «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «За працоўную доблесць», «За працоўную адзнаку», «За абарону Ленінграда», «За абарону Масквы», «За абарону Адэсы», «За абарону Севастопаля», «За абарону Сталінграда», «За абарону Кіева», «За абарону Каўказа», «За абарону Савецкага Запаляр’я», а таксама асобы, якія маюць знак «Жыхару блакаднага Ленінграда» або пасведчанне да медаля «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»;


3. былыя вязні канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў перыяд Другой Сусветнай вайны;


4. іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь, увекавечанне памяці загінуўшых, арганізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.


Юбілейны медаль «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» 5 студзеня 2010 года

Юбілейны медаль «70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» 25 кастрычніка 2013 года[~ 1]

Медаль Жукава 18 верасня 1997 года[~ 2] Прымеркаваны да 100-гадовага юбілею Жукава. 1. Былым вайскоўцам і асобам вольнанаёмнага складу Чырвонай арміі, Ваенна-Марскога Флоту, войскаў НКУС, партызанам, удзельнікам падполля за адвагу, стойкасць і мужнасць, праяўленыя ў баявых дзеяннях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і японскімі мілітарыстамі, на аснове дакументаў, якія сцвярджаюць непасрэдны ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў або ў баявых дзеяннях супраць Японіі

Юбілейны медаль «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» 28 мая 2004 года У гонар вызвалення терыторыі Беларусі ад нямецкай акупацыі. 1. Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны;

2. замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі партызанскага і падпольнага руху ў Беларусі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, якія пастаянна пражываюць за мяжамі Рэспублікі Беларусь, якія непасрэдна прымалі ўдзел у баявых дзеяннях за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў;

3. вайскоўцы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, дзяржаўныя служачыя і іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь, ўвекавечанне памяці загінуўшых, арганізацыю юбілейных мерапрыемстваў, прысвечаных святу вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


Юбілейны медаль «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» 4 снежня 2008 года

Юбілейны медаль «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»[13] 22 мая 2014 года

Юбілейны медаль «75 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»[14] 2 красавіка 2019 года

Юбілейны медаль «80 год беларускай міліцыі» 31 студзеня 1997 года У гонар беларускай міліцыі. 1. Асобы начальнiцкага i радавога складу міліцыі, якія дасягнулі значных вынікаў у службовай дзейнасці;

2. асобы начальнiцкага i радавога складу іншых службаў і падраздзяленняў МУС, вайскоўцы ўнутраных войскаў (за выключэннем ваеннаслужачых тэрміновай службы), якія актыўна спрыяюць органам міліцыі ў іх дзейнасці;


3. асобы начальнiцкага складу, звольненыя з органаў унутраных спраў у запас або адстаўку з выслугай 20 і больш гадоў;


4. грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія аказваюць актыўнае садзейнічанне міліцыі ў выкананні ўскладзеных на яе задач;


5. замежныя грамадзяне, якія актыўна спрыяюць развіццю і ўмацаванню сувязей паміж праваахоўнымі органамі.


Юбілейны медаль «90 год міліцыі Беларусі» 31 снежня 2006 года 1. Супрацоўнікі органаў унутраных спраў і вайскоўцы ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў (за выключэннем вайскоўцаў тэрміновай вайсковай службы), дасягнуўшыя высокіх рэзультатаў у службовай дзейнасці;

2. ветэраны органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў, службовыя асобы дзяржаўных органаў Рэспубліке Беларусь і іншых дзяржаў, іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё і удасканаленне дзейнасці ў сферах барацьбы са злачыннасцю, аховы правапарадку і забеспячэння грамадскай бяспечнасці.


Юбілейны медаль «100 год міліцыі Беларусі» 17 мая 2016 года[15]

Юбілейны медаль «80 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» 13 лютага 1998 года У гонар Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. 1. Генералы і афіцэры Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, чыгуначных войскаў Рэспублікі Беларусь, вайсковай часці 04152 і іншых вайсковых фарміраванняў, створаных у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

2. Героі Савецкага Саюза;


3. поўныя кавалеры Ордэна Славы;


4. Ганаровыя салдаты Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь;


5. ваеначальнікі, у тым ліку і тыя, якія пражываюць у краінах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якія ўнеслі вялікі ўклад у падтрыманне высокай баявой гатоўнасці войскаў Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі, якія актыўна ўдзельнічаюць у дзейнасці ветэранскіх арганізацый, патрыятычным выхаванні моладзі і ваеннаслужачых;


6. дзяржаўныя служачыя, якія ўнеслі вялікі ўклад ва ўмацаванне абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь, патрыятычнае выхаванне моладзі і вайскоўцаў.


Юбілейны медаль «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» 28 снежня 2007 года 1. Вайскоўцы, якія праходзяць ваенную службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь (за выключэннем ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы), якія дасягнулі высокіх рэзультатаў у службовай дзейнасці;

2. ветэраны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, службовыя асобы дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і іншых краін, іншыя асобы, якія ўнеслі вялікі ўклад ва ўмацаванне абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь і будаўніцтва Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.


Юбілейны медаль «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь» 28 верасня 2017 года[16]

Юбілейны медаль «80 год Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь» 25 лютага 1998 года У гонар беларускіх пагранічнікаў. 1. Асобы афіцэрскага складу, якія знаходзяцца к 28 мая 1998 года на воінскай службе ў Пагранічных войсках Рэспублікі Беларусь і дасягнуўшыя станоўчых рэзультатаў у аператыўна-службовай дзейнасці;

2. прапаршчыкі (мічманы), якія знаходзяцца на воінскай службе ў Пагранічных войсках, якія праслужылі ў іх к 28 мая 1998 года ў званні прапаршчыка (мічмана) 5 ці болей гадоў у каляндарным падліку і дасягнуўшыя станоўчых рэзультатаў у аператыўна-службовай дзейнасці;

3. асобы афіцэрскага складу, звольненыя з воінскай службы ў запас ці адстаўку, якія праслужылі ў пагранічных войсках 25 ці болей гадоў у каляндарным падліку;

4. асобы афіцэрскага складу, — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны і прыраўнаваныя к ім;

5. грамадзяне Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў, якія ўнеслі значны ўклад у забеспячэнне нацыянальнай бяспекі на дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь.


Юбілейны медаль «90 год на варце граніцы» 27 мая 2008 года 1. Асобы, якія ўзнагароджваюцца медалём «80 год Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь»

2. ветэраны органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, актыўна прымаючыя ўдзел у военна-патрыятычным гадаванні моладзі;


3. курсанты, якія навучаюцца ў 2008 годзе на 4 і 5 курсах ваенных навучальных устаноў у мэтах наступнага праходжання ваеннай службы ў органах пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі станоўчых вынікаў у службовай дзейнасці;


4. асобы грамадзянскага персаналу органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, якія зрабілі значны ўклад у забеспячэнне пагранічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і прапрацавалі ў органах пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь не менш за 10 гадоў.


Юбілейны медаль «100 год органам пагранічнай службы Беларусі» 9 кастрычніка 2017 года[17]

Юбілейны медаль «80 год Камітэту дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» 20 кастрычніка 1997 года У гонар КДБ РБ. 1.Вайскоўцы КДБ Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі станоўчых вынікаў у службовай дзейнасці і якія маюць выслугу гадоў на ваеннай службе ў сістэме КДБ 10 і больш гадоў;

2.пенсіянеры КДБ, звольненыя з ваеннай службы па ўзросту, хваробе, выслузе гадоў і скарачэнню штатаў і маючыя на дзень звальнення выслугу гадоў на ваеннай службе 25 i больш гадоў;

3.грамадзяне Рэспублікі Беларусь і асобныя супрацоўнікі органаў бяспекі краін СНД, якія ўнеслі значны ўклад у забеспячэнне дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.


Юбілейны медаль «90 год органам дзяржаўнай бяспекі Беларусі» 16 кастрычніка 2007 года 1.Вайскоўцы органаў дзяржаўнай бяспекі, падпарадкаваных ім падраздзяленняў і арганізацый (за выключэннем ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы), якія дасягнулі высокіх вынікаў у службовай дзейнасці;

2.ветэраны органаў дзяржаўнай бяспекі па хадайніцтве Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў КДБ «Гонар», службовыя асобы дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў, іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад ва ўмацаванне дзяржаўнай бяспекі.


Юбілейны медаль «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана» 24 красавіка 2003 года У гонар воінаў, якія ўдзельнічалі ў Афганскай вайне 1.Грамадзяне Рэспублікі Беларусь (у тым ліку пасмяротна), якія выконвалі воінскі і службовы доўг у Рэспубліцы Афганістан у перыяд са снежня 1979 г. па люты 1989 г.

Юбілейны медаль «20 год вываду савецкіх войскаў з Афганістана» 8 студзеня 2009 года 1.Грамадзяне Рэспублікі Беларусь (у тым ліку пасмяротна), якія выконвалі воінскі і службовы доўг у Рэспубліцы Афганістан у перыяд са снежня 1979 г. па люты 1989 г.;

2.вайскоўцы Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, працаўнікі дзяржаўных органаў і іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у гераіцка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь, увекавечванне памяці паўшых, развіццё ветэранскага руху, арганізацыю работы па сацыяльнай, медыцынскай рэабілітацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў, інвалідаў і членаў сямей загінуўшых.


Юбілейны медаль «30 год вываду савецкіх войскаў з Афганістана» 16 кастрычніка 2018 года[18] 1.Грамадзяне Рэспублікі Беларусь (у тым ліку пасмяротна), якія выконвалі воінскі і службовы доўг у Рэспубліцы Афганістан у перыяд са снежня 1979 г. па люты 1989 г.;

2.вайскоўцы Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, працаўнікі дзяржаўных органаў і іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у гераіцка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь, увекавечванне памяці паўшых, развіццё ветэранскага руху, арганізацыю работы па сацыяльнай, медыцынскай рэабілітацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў, інвалідаў і членаў сямей загінуўшых.


Юбілейны медаль «100 год прафсаюзнаму руху Беларусі» 26 красавіка 2004 года У гонар прафсаюзнага руху Беларусі. 1.Члены прафсаюзаў, якія ўнеслі значны ўклад у прафсаюзны рух Беларусі і сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны;

2.ветэраны прафсаюзнага руху Беларусі, прафсаюзныя працаўнікі, службовыя асобы дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў, члены грамадскіх аб’яднанняў, якія асабістым прыкладам і грамадскай дзейнасцю ахоўваюць працоўныя і сацыяльна-эканамічныя правы і законныя інтарэсы членаў прафсаюзаў;

3.грамадзяне Рэспублікі Беларусь, узнагароджаныя дзяржаўнымі ўзнагародамі СССР і Рэспублікі Беларусь за доблесную працу і дасягнуўшыя высокіх рэзультатаў у працы ў перыяд падрыхтоўкі к юбілею прафсаюзнага руху Беларусі.


Юбілейны медаль «150 год пажарнай службе Беларусі» 4 жніўня 2003 года У гонар МНС РБ. 1.Працаўнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі высокіх вынікаў у службовай дзейнасці;

2.ветэраны пажарнай службы, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, службовыя асобы дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў, члены грамадскіх аб’яднанняў, якія ажыццяўляюць дзейнасць па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, і іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё і ўдасканаленне дзейнасці па ахове насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, забеспячэнне пажарнай, прамысловай i радыяцыйнай бяспекі, грамадзянскай абароны;

3.грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі СССР і Рэспублікі Беларусь за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый.


Юбілейны медаль «80 год Пракуратуры Рэспублікі Беларусь» 9 красавіка 2002 года У гонар Пракуратуры Беларусі 1.Пракурорскія працаўнікі за ўзорнае выконванне службовых абавязкаў;

2.ветэраны органаў пракуратуры, службовыя асобы дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь, а таксама іншых дзяржаў, якія ўнеслі значны ўклад ва ўзмацненне законнасці ў Рэспубліцы Беларусь.


Юбілейны медаль «90 год Пракуратуры Рэспублікі Беларусь» 14 мая 2012 года

Юбілейны медаль «100 год органам пракуратуры Беларусі» 22 лютага 2022 года

Юбілейны медаль «20 год органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь» 20 ліпеня 2018[19] У гонар МНС РБ. 1.работнікі і грамадзянскі персанал органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў;

2.ветэраны органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, іншыя асобы, у тым ліку замежных дзяржаў, за значны ўклад у развіццё і ўдасканальванне дзейнасці ў сферах абароны насельніцтва і тэрыторый Рэспублікі Беларусь ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, забеспячэння пажарнай, прамысловай, ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, грамадзянскай абароны, у арганізацыю ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і іншых арганізацый з органамі і падраздзяленнямі па надзвычайных сітуацыях.


Юбілейны медаль «100 год дыпламатычнай службе Беларусі» 16 кастрычніка 2018[20] У гонар МЗС РБ. 1. Работнікі органаў дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў;

2. Іншыя асобы, у тым ліку замежных дзяржаў, за значны ўклад у развіццё і ўдасканальванне знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь, прадстаўленне і абарону за мяжой правоў і інтарэсаў Рэспублікі Беларусь, яе грамадзян і юрыдычных асоб.


Юбілейны медаль «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі» 12 лютага 2019[21] У гонар работнікаў аграпрамысловага сектару. 1. работнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, камітэтаў па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкамаў, упраўленняў (аддзелаў) па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкамаў, арганізацый, якія ўваходзяць у іх сістэму, іншых арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галінах сельскай гаспадаркі, рыбалоўства, рыбаводства, вытворчасці харчовых прадуктаў, а таксама ў галінах насенняводства, сортавыпрабавання, каранціну і абароны раслін, захавання і павышэння ўрадлівасці глебы, племянной справы, ветэрынарыі, забеспячэння якасці харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў, меліярацыі, механізацыі і электрыфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вынікаў работы;

2. ветэраны працы за значны ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу;

3. іншыя асобы, у тым ліку замежных дзяржаў, за значны ўклад у арганізацыю ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і іншых арганізацый у рашэнні задач па забеспячэнні харчовай бяспекі Рэспублікі Беларусь.


Юбілейны медаль «25 год Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» 1 ліпеня 2019[22] У гонар работнікаў Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 1. ваеннаслужачыя і грамадзянскі персанал Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў;

2. ветэраны, якія праходзілі службу ў Службе бяспекі, іншыя асобы, у тым ліку замежных дзяржаў, за значны ўклад у развіццё і ўдасканальванне дзейнасці ў сферы дзяржаўнай аховы, у арганізацыю ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і іншых арганізацый са Службай бяспекі.


Юбілейны медаль «100 год органам дзяржаўнага кантролю Беларусі» 2 ліпеня 2019[23] У гонар работнікаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. 1. работнікі органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю, у тым ліку грамадзянскі персанал органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вынікаў работы;

2. іншыя асобы, у тым ліку замежных дзяржаў, за значны ўклад у развіццё і ўдасканальванне дзейнасці па абароне інтарэсаў дзяржавы ад супрацьпраўных замахаў у эканамічнай сферы, забеспячэнне эканамічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.


Юбілейны медаль «25 год Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» 1 ліпеня 2019[24] У гонар работнікаў Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 1. ваеннаслужачыя і грамадзянскі персанал Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў;

2. ветэраны, якія праходзілі службу ў Службе бяспекі, іншыя асобы, у тым ліку замежных дзяржаў, за значны ўклад у развіццё і ўдасканальванне дзейнасці ў сферы дзяржаўнай аховы, у арганізацыю ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і іншых арганізацый са Службай бяспекі.


Юбілейны медаль «30 год органам фінансавых расследаванняў Беларусі» 6 ліпеня 2022 У гонар органаў фінансавых расследаванняў 1. работнікі і цывільны персанал органаў фінансавых расследаванняў КДК за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вынікаў у рабоце, а таксама іншых асоб за значны ўклад у развіццё дзейнасці па абароне дзяржаўных інтарэсаў ад проціпраўных замахаў у эканамічнай сферы.

Ганаровыя званні

Ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь — гэта форма ўзнагароды, прызнання заслуг і заахвочвання выдатных дзеячаў працы, навукі, мастацтва, сацыяльнай сферы, фізічнай культуры і спорту, ваеннай справы[5].

Герой Беларусі

Асноўны артыкул: Герой Беларусі

Выява Назва Дата заснавання Каму прысуджваецца

Герой Беларусі 13 красавіка 1995 года Званне «Герой Беларусі» — найвышэйшая ступень адзнакі Рэспублікі Беларусь і дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь за выключныя заслугі перад дзяржавай і грамадствам, звязаныя з подзвігам, здзейсненым у імя свабоды, незалежнасці і працвітання Рэспублікі Беларусь.

Ганаровыя званні

Ганаровыя званні ўмоўна можна раздзяліць на тры групы. У першую групу можна аднесці «Народныя званні» з зялёнай стужкай, у другую — «Заслужаныя званні» з чырвонай стужкай, у трэцюю — два «спартыўныя заслужаныя званні» з блакітнай стужкай.

Выява Назва Каму прысуджваецца
Ганаровае званне «Народны паэт Беларусi» Ганаровае званне «Народны паэт Беларусi» прысвойваецца не раней як праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублiкi Беларусь» паэтам за асаблiвыя заслугi ў развiццi паэтычнай творчасцi, стварэнне высокамастацкiх твораў, якiя ўнеслi выдатны ўклад у айчынную лiтаратуру i атрымалi шырокае грамадскае прызнанне.
Ганаровае званне «Народны пісьменнік Беларусi» Ганаровае званне «Народны пiсьменнiк Беларусi» прысвойваецца не раней як праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублiкi Беларусь» пiсьменнiкам за асаблiвыя заслугi ў развiццi айчыннай лiтаратуры, стварэнне высокамастацкiх твораў, якiя ўнеслi выдатны ўклад у айчынную лiтаратуру i атрымалi шырокае грамадскае прызнанне.
Ганаровае званне «Народны артыст Беларусi» Ганаровае званне «Народны артыст Беларусi» прысвойваецца не раней як праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання «Заслужаны артыст Рэспублiкi Беларусь» або «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублiкi Беларусь» артыстам, рэжысёрам, балетмайстрам, дырыжорам, хормайстрам, музычным выканаўцам, якiя стварылi высокамастацкiя вобразы, спектаклi, кiнафiльмы, тэлеспектаклi, тэлефiльмы, канцэртныя, эстрадныя, цыркавыя праграмы, музычныя, тэлевiзiйныя i радыётворы, якiя ўнеслi выдатны ўклад у айчынную культуру i атрымалi шырокае грамадскае прызнанне.
Ганаровае званне «Народны мастак Беларусi» Ганаровае званне «Народны мастак Беларусi» прысвойваецца не раней як праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублiкi Беларусь» буйнейшым мастакам, якiя стварылi выдатныя творы жывапiсу, скульптуры, графiкi, манументальнага, дэкаратыўна-прыкладнога, тэатральнага, кiна- i тэлемастацтва, якiя ўнеслi значны ўклад у айчынную культуру i атрымалi шырокае грамадскае прызнанне.
Ганаровае званне «Народны ўрач Беларусi» Ганаровае званне «Народны ўрач Беларусі» прысвойваецца не раней як праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь» высокапрафесійным урачам-спецыялістам, якія ўнеслі значны ўклад у айчынную медыцыну і атрымалі шырокае грамадскае прызнанне іх прафесійнай дзейнасці, за асаблівыя заслугі ва ўмацаванні здароўя насельніцтва, арганізацыі і аказанні медыцынскай дапамогі з выкарыстаннем сучасных дасягненняў медыцынскай навукі і тэхнікі.
Ганаровае званне «Народны настаўнік Беларусi» Ганаровае званне «Народны настаўнік Беларусі» прысвойваецца не раней як праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь» педагагічным работнікам, педагагічная дзейнасць якіх накіравана на рэалізацыю зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйных праграм агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, спецыяльнай адукацыі, адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і праграм выхавання, кіраўніцтва адукацыйнай дзейнасцю пры рэалізацыі гэтых адукацыйных праграм, праграм выхавання, якія ўнеслі выдатны ўклад у сферу адукацыі і атрымалі шырокае грамадскае прызнанне іх прафесійнай дзейнасці, за асаблівыя заслугі ў навучанні і выхаванні навучэнцаў і выхаванцаў.
Ганаровае званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны артыст Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца высокапрафесiйным артыстам, рэжысёрам, балетмайстрам, дырыжорам, хормайстрам, музычным выканаўцам, якiя працуюць у сферы мастацтва дзесяць i больш гадоў, а артыстам балета з улiкам спецыфiкi iх жанру — пяць i больш гадоў i стварылi высокамастацкiя вобразы, спектаклi, кiнафiльмы, тэлеспектаклi, тэлефiльмы, канцэртныя, эстрадныя, цыркавыя праграмы, музычныя, тэлевiзiйныя i радыётворы, якiя атрымалi грамадскае прызнанне.
Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца высокапрафесiйным рэжысёрам, балетмайстрам, дырыжорам, хормайстрам, кампазiтарам, драматургам, мастакам, архiтэктарам, дызайнерам, мастацтвазнаўцам i iншым дзеячам мастацтва, якiя працуюць у галiне мастацтва пятнаццаць i больш гадоў i ўнеслi значны ўклад у развiццё культуры i мастацтва, за вялiкiя заслугi ў выхаваннi i падрыхтоўцы творчых кадраў, стварэннi навуковых прац.
Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца высокаквалiфiкаваным работнікам устаноў культуры, палiграфii, друку, радыё i тэлебачання, iншых арганiзацый, у тым лiку дзяржаўных органаў, якiя ажыццяўляюць кiраванне i рэгуляванне ў сферы культуры, а таксама пiсьменнiкам, паэтам, удзельнiкам самадзейнай творчасцi, якiя працуюць у галiне культуры пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў развiццi культуры.
Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукi Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца выдатным вучоным, якiя маюць вучоную ступень доктара навук, за заслугi ў распрацоўцы прыярытэтных напрамкаў навукi i тэхнiкi, стварэннi навуковых школ, выхаваннi i падрыхтоўцы навуковых кадраў.
Ганаровае званне «Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны вынаходнiк Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца аўтарам укаранёных у вытворчасць вынаходстваў, якiя ўнеслi значны ўклад у тэхнiчны прагрэс i маюць важнае дзяржаўнае значэнне, а таксама за шматгадовую вынаходнiцкую дзейнасць.
Ганаровае званне «Заслужаны рацыяналізатар Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны рацыяналiзатар Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца аўтарам рацыяналiзатарскiх прапаноў, укараненне якiх унесла значны ўклад ва ўдасканаленне вытворчасцi, павышэнне прадукцыйнасцi працы, паляпшэнне якасцi прадукцыi, умоў працы i тэхнiкi бяспекi, забеспячэнне навукова-даследчага i навучальнага працэсу, якiя вядуць шматгадовую рацыяналiзатарскую дзейнасць.
Ганаровае званне «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны настаўнiк Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца высокапрафесiйным настаўнiкам, выкладчыкам, выхавальнікам i iншым работнікам дашкольных устаноў, агульнаадукацыйных устаноў усiх вiдаў, устаноў пазашкольнага выхавання i навучання, устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi, дзiцячых дамоў, якiя працуюць па спецыяльнасцi пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў педагагiчнай i выхаваўчай дзейнасцi, якая забяспечвае атрыманне навучэнцамi i выхаванцамi глыбокiх ведаў, развiццё i ўдасканаленне iх творчага патэнцыялу.
Ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыi Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца высокапрафесiйным навукова-педагагiчным i iншым работнікам устаноў адукацыi, органаў кiравання сiстэмы адукацыi, якiя працуюць па спецыяльнасцi пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў педагагiчнай i выхаваўчай рабоце, арганiзацыi навучальна-вытворчага працэсу, яго навукова-метадычным забеспячэннi.
Ганаровае званне «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны ўрач Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца высокапрафесiйным урачам, якiя працуюць па спецыяльнасцi пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў ахове здароўя насельнiцтва, арганiзацыi i аказаннi лячэбна-прафiлактычнай дапамогi з выкарыстаннем у рабоце сучасных дасягненняў медыцынскай навукi i тэхнiкi.
Ганаровае званне «Заслужаны работнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны работнік аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца ўрачам, навуковым супрацоўнiкам, сярэдняму i малодшаму медыцынскаму персаналу, правiзарам, фармацэўтам, iнжынерна-тэхнiчным работнікам, абслуговаму персаналу лячэбна-прафiлактычных, санiтарна-прафiлактычных, санаторна-курортных, аптэчных устаноў, органаў аховы здароўя, навукова-даследчых, даследчых, медыцынскiх i фармацэўтычных iнстытутаў i iншых арганiзацый незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасцi, якiя працуюць у галiне аховы здароўя пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў ахове здароўя насельнiцтва, павышэннi якасцi медыцынскiй дапамогi i лекавага забеспячэння.
Ганаровае званне «Заслужаны работнік сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны работнік сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца высокапрафесiйным работнікам арганiзацый сiстэмы сацыяльнай абароны насельнiцтва, якiя працуюць у гэтай галiне пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў арганiзацыi сацыяльнай дапамогi грамадзянам, iх пенсiйнага забеспячэння, ва ўкараненнi розных форм i вiдаў дабрачыннасцi, у развiццi навуковых даследаванняў па важнейшых напрамках сацыяльнай абароны насельнiцтва.
Ганаровае званне «Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны работнік прамысловасцi Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца высокапрафесiйным рабочым, майстрам, iнжынерна-тэхнiчным работнікам арганiзацый, у тым лiку навукова-даследчых, праектна-канструктарскiх, розных галiн вытворчасцi, работнікам органаў кiравання вытворчасцю, якiя працуюць у прамысловасцi пятнаццаць i больш гадоў i ўнеслi значны ўклад ва ўдасканаленне тэхнiкi, тэхналогii i арганiзацыi вытворчасцi, дасягненне высокiх паказчыкаў якасцi прадукцыi, павышэнне прадукцыйнасцi працы i эфектыўнасцi вытворчасцi.
Ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца высокапрафесiйным работнікам сельскай гаспадаркi, у тым лiку работнікам сялянскiх (фермерскiх) гаспадарак, дзяржаўных органаў, навукова-даследчых i iншых арганiзацый, у тым лiку арганiзацый, што абслугоўваюць сельскую гаспадарку, якiя працуюць у галiне сельскай гаспадаркi пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў павелiчэннi вытворчасцi i рэалiзацыi сельскагаспадарчай прадукцыi, забеспячэннi паспяховага функцыянавання сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.
Ганаровае званне «Заслужаны лесавод Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны лесавод Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца высокапрафесiйным спецыялiстам лясгасаў, лесаўпарадкавальных i iншых арганiзацый лясной гаспадаркi, работнікам прыродаахоўных органаў i арганiзацый, якiя працуюць па спецыяльнасцi пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў развiццi лясной гаспадаркi, захаваннi i павелiчэннi лясных багаццяў, захаваннi раслiннага i жывёльнага свету, вырашэннi складаных экалагiчных праблем.
Ганаровае званне «Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны будаўнiк Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца высокапрафесiйным работнікам будаўнiцтва i будаўнiчай iндустрыi, якiя працуюць у будаўнiчых, навукова-даследчых, праектных, праектна-пошукавых, мантажных i iншых арганiзацыях пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў вытворчай дзейнасцi, распрацоўцы i ўкараненнi прагрэсiўных праектаў i тэхналогiй, перадавога вопыту арганiзацыi, механiзацыi i аўтаматызацыi працы, дасягненне высокай эфектыўнасцi вытворчасцi i якасцi будаўнiча-мантажных работ.
Ганаровае званне «Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны архiтэктар Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца высокапрафесiйным архiтэктарам, якiя працуюць у галiне архiтэктуры пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў развiццi архiтэктуры, распрацоўцы праектаў i стварэннi архiтэктурных комплексаў, будынкаў, рэстаўрацыi помнiкаў культуры, падрыхтоўцы архiтэктурных кадраў.
Ганаровае званне «Заслужаны сувязіст Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны сувязiст Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца высокапрафесiйным работнікам сувязi, якiя працуюць у галiне сувязi пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў развiццi i ўдасканаленнi сродкаў сувязi, паляпшэннi абслугоўвання насельнiцтва, арганiзацый, распрацоўцы i ўкараненнi прынцыпова новай высокаэфектыўнай тэхнiкi i тэхналогii.
Ганаровае званне «Заслужаны эканаміст Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны эканамiст Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца высокапрафесiйным эканамiстам i фiнансавым работнікам дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый, якiя працуюць па спецыяльнасцi пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў галiне эканомiкi i фiнансаў, у развiццi эканамiчнай навукi, падрыхтоўцы кадраў.
Ганаровае званне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны юрыст Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца высокапрафесiйным юрыстам, якiя бездакорна працуюць у дзяржаўных органах, адвакатуры, установах адукацыi, навукова-даследчых i iншых арганiзацыях па спецыяльнасцi пятнаццаць i больш гадоў i маюць вялiкiя заслугi ў забеспячэннi захавання законнасцi i ўмацаваннi правапарадку, абароне правоў i законных iнтарэсаў грамадзян, фармiраваннi прававой дзяржавы, развiццi юрыдычных навук, падрыхтоўцы заканадаўчых i iншых нарматыўных прававых актаў Рэспублiкi Беларусь.
Ганаровае званне «Заслужаны энергетык Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны энергетык Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца высокапрафесiйным работнікам розных галiн эканомiкi, якiя працуюць у галiне энергетыкi пятнаццаць i больш гадоў, унеслi значны ўклад у развiццё i ўдасканаленне тэхнiкi, тэхналогii i арганiзацыi вытворчасцi, перадачы i спажывання энергii, дасягненне высокiх паказчыкаў надзейнасцi, бесперабойнасцi i эфектыўнасцi работы энергетычных установак.
Ганаровае званне «Заслужаны металург Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны металург Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокапрафесійным работнікам розных галін эканомікі, якія працуюць у галіне металургіі пятнаццаць і больш гадоў, унеслі значны ўклад у развіццё металургічнай галіны, удасканаленне тэхналогіі і арганізацыі вытворчасці металургічнай прадукцыі, за дасягненне высокіх паказчыкаў якасці прадукцыі, павышэнне прадукцыйнасці працы і эфектыўнасці вытворчасці.
Ганаровае званне «Заслужаны шахцёр Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны шахцёр Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокапрафесійным рабочым, інжынерна-тэхнічным работнікам шахт, абагачальных фабрык горназдабыўной прамысловасці, якія працуюць на падземных работах дзесяць і больш гадоў або на паверхні пятнаццаць і больш гадоў, за заслугі ў здабычы руды, вытворчасці адпаведнай прадукцыі, паляпшэнні яе якасці, стварэнні, праектаванні і асваенні новых тыпаў абсталявання, ва ўкараненні новых прагрэсіўных тэхналогій, у будаўніцтве аб’ектаў горназдабыўной прамысловасці, развіцці навуковых даследаванняў, арганізацыі вытворчасці ў гэтай сферы.
Ганаровае званне «Заслужаны работнік сферы абслугоўвання Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны работнік сферы абслугоўвання Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца высокапрафесiйным работнікам арганiзацый, якiя працуюць у розных сферах абслугоўвання насельнiцтва пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў аказаннi насельнiцтву гандлёвых, бытавых, жыллёвых, камунальных i iншых паслуг, у распрацоўцы i ўкараненнi новых вiдаў паслуг, форм i метадаў абслугоўвання, у арганiзацыi ўстойлiвага i якаснага функцыянавання камунальнай гаспадаркi, сiстэм водаачысткi i водазабеспячэння, службы ацяплення, асвятлення i захавання жыллёвага фонду, у пашырэннi i ўмацаваннi матэрыяльна-тэхнiчнай базы арганiзацый, павышэннi ўзроўню падрыхтоўкi кадраў.
Ганаровае званне «Заслужаны работнік транспарту Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны работнік транспарту Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца высокапрафесiйным работнікам чыгуначнага, паветранага, воднага, аўтамабiльнага, трубаправоднага i iншых вiдаў транспарту, якiя працуюць у галiне транспарту пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў павышэннi эфектыўнасцi вытворчасцi i паляпшэннi выкарыстання транспартных сродкаў, знiжэннi сабекошту перавозак, павышэннi якасцi транспартных паслуг, эканомii матэрыяльных i палiўных рэсурсаў, забеспячэннi бяспекi руху, аховы навакольнага асяроддзя.
Ганаровае званне «Заслужаны спецыяліст Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны спецыялiст Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца ваеннаслужачым, якiя знаходзяцца на воiнскай службе пятнаццаць i больш гадоў у каляндарным вылiчэннi, за заслугi ва ўмацаваннi абараназдольнасцi краiны, высокiя вынiкi, дасягнутыя ў баявой падрыхтоўцы, асваеннi, эксплуатацыi, абслугоўваннi ўзбраення i ваеннай тэхнiкi, выхаваннi ваенных кадраў.
Ганаровае званне «Заслужаны пілот Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны пiлот Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца пiлотам першага класа, якiя маюць стаж работы ў грамадзянскай авiяцыi пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў асваеннi сучаснай авiяцыйнай тэхнiкi, прымяненнi найбольш дасканалых метадаў самалётаваджэння, высокiя паказчыкi ў выхаваннi i навучаннi лётных кадраў, шматгадовую безаварыйную лётную работу i выдатныя дасягненнi ў прымяненнi авiяцыi ў народнай гаспадарцы рэспублiкi.
Ганаровае званне «Заслужаны штурман Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны штурман Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца штурманам першага класа, якiя маюць стаж работы ў грамадзянскай авiяцыi пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў асваеннi сучаснай авiяцыйнай тэхнiкi, прымяненне найбольш дасканалых метадаў самалётаваджэння, высокiя паказчыкi ў выхаваннi i навучаннi лётных кадраў, шматгадовую безаварыйную лётную работу i выдатныя дасягненнi ў прымяненнi авiяцыi ў народнай гаспадарцы рэспублiкi.
Ганаровае званне «Заслужаны супрацоўнiк органаў дзяржаўнай бяспекi Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны супрацоўнiк органаў дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца ваеннаслужачым, якiя знаходзяцца на службе ў органах дзяржаўнай бяспекi пятнаццаць i больш гадоў у каляндарным вылiчэннi, за дасягнутыя канкрэтныя вынiкi ў аператыўна-службовай дзейнасцi, выдатнае выкананне аператыўных i iншых заданняў i праяўленыя пры гэтым iнiцыятыву i настойлiвасць, за заслугi ў справе ўмацавання супрацоўнiцтва памiж службай бяспекi Рэспублiкi Беларусь i службамi бяспекi замежных дзяржаў.
Ганаровае званне «Заслужаны работнік органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны работнік органаў пракуратуры Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца пракурорскiм работнікам, якiя знаходзяцца на службе ў органах пракуратуры пятнаццаць i больш гадоў у каляндарным вылiчэннi, за заслугi ў справе забеспячэння i ўмацавання законнасцi i правапарадку, абароны правоў i свабод грамадзян, а таксама законных iнтарэсаў грамадства i дзяржавы, дасягнутыя канкрэтныя вынiкi ў барацьбе са злачыннасцю i праяўленыя пры гэтым iнiцыятыву i настойлiвасць.
Ганаровае званне «Заслужаны работнік органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны работнік органаў унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца асобам начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў, якiя знаходзяцца на службе ў органах унутраных спраў пятнаццаць i больш гадоў у каляндарным вылiчэннi, за заслугi ва ўмацаваннi аховы грамадскага парадку, абароне дзяржаўнай уласнасцi, высокiя вынiкi, дасягнутыя ў прафесiйнай падрыхтоўцы, распрацоўцы i ажыццяўленнi мер па знiжэнні ўзроўню злачыннасцi, за самаадданыя дзеяннi, звязаныя з выкананнем службовых абавязкаў.
Ганаровае званне «Заслужаны пагранічнік Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны пагранiчнiк Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца ваеннаслужачым, якiя знаходзяцца на службе ў пагранiчных войсках пятнаццаць i больш гадоў у каляндарным вылiчэннi, за бездакорнае нясенне службы па ахове дзяржаўнай гранiцы, умелую арганiзацыю пагранiчнай службы, высокiя паказчыкi ў аператыўна-службовай, навукова-тэхнiчнай дзейнасцi, умацаваннi пагранiчнага супрацоўнiцтва, за самаадданыя дзеяннi, звязаныя з выкананнем службовых абавязкаў, актыўны ўдзел у падрыхтоўцы i выхаваннi ваенных кадраў.
Ганаровае званне «Заслужаны мытнік Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны мытнiк Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца службовым асобам мытных органаў, якiя знаходзяцца на службе ў мытных органах пятнаццаць i больш гадоў у каляндарным вылiчэннi, за дасягнутыя высокiя вынiкi ў службовай дзейнасцi, умелую арганiзацыю мытнай службы, выдатнае выкананне аператыўных i iншых заданняў, за заслугi ў справе ўмацавання супрацоўнiцтва памiж мытнай службай Рэспублiкi Беларусь i мытнымi службамi замежных дзяржаў.
Ганаровае званне «Заслужаны ратавальнік Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны ратавальнiк Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца асобам радавога i начальнiцкага складу органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, работнікам аварыйна-выратавальных службаў, якiя знаходзяцца на службе ў органах i падраздзяленнях па надзвычайных сiтуацыях пятнаццаць i больш гадоў у каляндарным вылiчэннi або працуюць у аварыйна-выратавальных службах пятнаццаць i больш гадоў у каляндарным вылiчэннi, за заслугi ў папярэджанні i лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый прыроднага i тэхнагеннага характару, высокiя вынiкi, дасягнутыя ў прафесiйнай падрыхтоўцы, распрацоўку i асваенне новых узораў аварыйна-выратавальнай тэхнiкi, сродкаў i спосабаў абароны ад надзвычайных сiтуацый, за самаадданыя дзеяннi, звязаныя з выкананнем службовых абавязкаў, актыўны ўдзел у падрыхтоўцы i выхаваннi кадраў.
Ганаровае званне «Заслужаны геолаг Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны геолаг Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца высокапрафесiйным iнжынерна-тэхнiчным, навуковым работнікам, а таксама iншым работнікам геалагiчных, геафiзiчных, гiдрагеалагiчных, тапографа-геадэзiчных службаў i навукова-даследчых геалагiчных арганiзацый, якiя працуюць па спецыяльнасцi дзесяць i больш гадоў, за вялiкiя заслугi ў галiне геалогii i разведкi нетраў, значны ўклад у стварэнне i пашырэнне мiнеральна-сыравiннай базы Рэспублiкi Беларусь, распрацоўку i ўкараненне ў геолагаразведачную вытворчасць перадавых тэхналогiй.
Ганаровае званне «Заслужаны работнік фiзiчнай культуры i спорту Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны работнік фiзiчнай культуры i спорту Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца арганiзатарам фiзкультурнага руху, вучоным, работнікам калектываў фiзiчнай культуры, фiзкультурных арганiзацый, устаноў адукацыi, навукова-даследчых iнстытутаў, якiя працуюць у галiне фiзiчнага выхавання i спорту пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў развiццi фiзiчнай культуры i спорту, у арганiзацыйна-метадычнай, вучэбна-трэнiровачнай, выхаваўчай, iнжынерна-тэхнiчнай, навукова-педагагiчнай i гаспадарчай дзейнасцi, удасканаленнi сiстэмы фiзiчнага выхавання насельнiцтва, масавага спорту, спорту вышэйшых дасягненняў.
Ганаровае званне «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны трэнер Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца:

1. Высокаквалiфiкаваным трэнерам-выкладчыкам па спорце, у тым лiку тым, хто працуе са спартсменамi-iнвалiдамi не менш як чатыры гады, — за паспяховую вучэбна-трэнiровачную i выхаваўчую работу па падрыхтоўцы выдатных спартсменаў i каманд;

2. трэнерам нацыянальных (зборных) каманд Рэспублiкi Беларусь, якiя маюць стаж работы з гэтымi камандамi не менш як чатыры гады, — за непасрэдную падрыхтоўку i паспяховае выступленне гэтых каманд на Алiмпiйскiх гульнях, чэмпiянатах, першынствах i Кубках свету i Еўропы;

3. першым трэнерам спартсменаў, якiя дасягнулi выдатных поспехаў на Алiмпiйскiх гульнях, чэмпiянатах, першынствах i Кубках свету i Еўропы, якiя працуюць з гэтымi спартсменамi не менш як два гады, пачынаючы з вучэбна-трэнiровачнага этапу;

4. трэнерам спартыўных школ i арганiзацый, якiя раней прымалi непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы перададзеных у вышэйшае звяно спартсменаў, пры ўмове работы з iмi не менш як чатыры гады.

Ганаровае званне «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь» Ганаровае званне «Заслужаны майстар спорту Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца спартсменам, у тым лiку спартсменам-iнвалiдам, за дасягненне высокiх вынiкаў на Алiмпiйскiх, Паралiмпiйскiх i Сусветных гульнях, чэмпiянатах, першынствах i Кубках свету i Еўропы.

Спасылкі

Зноскі

  1. 1 2 3 Узнагароды Беларусі (бел.) . Сайт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 22 студзеня 2015.
  2. Указ Прэзідэнта РБ ад 8 красавіка 2005 года (бел.) . Нацыянальны прававы партал РБ. Праверана 22 студзеня 2015.
  3. 1 2 Ордэны Беларусі (бел.) . Сайт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 22 студзеня 2015.
  4. 1 2 Медалі Беларусі (бел.) . Сайт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 22 студзеня 2015.
  5. 1 2 Ганаровыя званні (бел.) . Сайт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 22 студзеня 2015.
  6. Інфармацыя станам на 1 студзеня 2021 года паводле Данные о награждениях(руск.)  (недаступная спасылка). Государственные награды Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  7. 1 2 3 4 5 6 Декрет Президента Республики Беларусь от 7 декабря 2020 г. № 5 «О награждении государственными наградами Республики Беларусь» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 7 декабря 2020. (руск.)
  8. Закон Рэспублікі Беларусь от 15 чэрвеня 2009 года N 28-З(руск.) . Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 22 студзеня 2015.(недаступная спасылка)
  9. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 20 красавіка 1989 г N 2675-XI «Аб зацвярджэнні палажэння аб медаля Францыска Скарыны і яе апісання»(руск.)  (недаступная спасылка). Bankzakonov.com. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2012. Праверана 1 лютага 2015.
  10. Медаль «За спасенную жизнь» (нявызн.) (недаступная спасылка). Государственные награды Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2020. Праверана 14 студзеня 2021.
  11. Юбілейныя медалі(руск.) . Дзяржаўныя ўзнагароды РБ. Праверана 22 студзеня 2015.
  12. Медаль Жукава (нявызн.).(недаступная спасылка)
  13. Медаль «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў»(руск.) . Указ ад 22 мая 2014. Праверана 22 студзеня 2015.
  14. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2019 г. № 134 «Аб устанаўленні юбілейнага медаля»
  15. Указ Президента Республики Беларусь от 17 мая 2016 г. № 173 Об установлении юбилейной медали «100 год міліцыі Беларусі»(руск.) . Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 15 сакавіка 2018.
  16. Указ Президента Республики Беларусь от 28 сентября 2017 г. № 356 Об установлении юбилейной медали «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь»(руск.) . Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 15 сакавіка 2018.
  17. Указ Президента Республики Беларусь от 9 октября 2017 г. № 366 Об установлении юбилейной медали «100 год органам пагранічнай службы Беларусі»(руск.) . Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 15 сакавіка 2018.
  18. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 16 кастрычніка 2018 г. № 409 «Об установлении юбилейной медали»(руск.) . Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 16 кастрычніка 2018.
  19. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 20 ліпеня 2018 г. № 289 «Аб устанаўленні юбілейнага медаля» (нявызн.). Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 25 ліпеня 2018.
  20. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 16 кастрычніка 2018 г. № 412 «Аб устанаўленні юбілейнага медаля» (нявызн.). Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 16 кастрычніка 2018.
  21. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 12 лютага 2019 г. № 65 «Аб устанаўленні юбілейнага медаля» (нявызн.). Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 7 сакавіка 2019.
  22. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 1 ліпеня 2019 г. № 253 «Аб устанаўленні юбілейнага медаля» (нявызн.). Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 7 красавіка 2019.
  23. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2 ліпеня 2019 г. № 255 «Аб устанаўленні юбілейнага медаля» (нявызн.). Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 7 мая 2019.
  24. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 1 ліпеня 2019 г. № 253 «Аб устанаўленні юбілейнага медаля» (нявызн.). Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 7 красавіка 2019.

Заўвагі

  1. Дата заснавання адзінага юбілейнага медаля ў Расіі, Беларусі, Малдове, Азербайджане, Арменіі, Казахстане, Кыргызстане, Таджыкістане і ва Узбекістане.
  2. Сам медаль быў заснаваны ў Расіі ў 1994 годзе. У РБ уручэнне пачало праводзіцца пасля Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 верасня 1997 года N.477.[12]
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Выдатныя спісы паводле алфавіта
Катэгорыя·Інфармацыйныя спісы
Катэгорыя·Спісы:Беларусь
Катэгорыя·Спісы ўзнагарод
Катэгорыя·Узнагароды Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Выдатныя спісы