wd wp Пошук:

Спіральнараснічныя інфузорыі

Спіральнараснічныя інфузорыі (Spirotrichea), або рознараснічныя інфузорыі (Heterotrichea) — клас (падклас) інфузорый.

Апісанне

Даўжыня да 3 мм. Цела ўкрыта шчыльнай пелікулай з густымі раснічкамі (органы перамяшчэння), некаторыя маюць ракавіну. Каляротавыя раснічкі (2—4 рады) злітыя паміж сабой (т.зв. мембранелы), якія спіральна закручаны па гадзіннікавай стрэлцы (адсюль назва), даўжэйшыя за астатнія (адсюль другая назва). Кормяцца дробнымі арганічнымі рэшткамі, бактэрыямі, водарасцямі, прасцейшымі. Самі служаць кормам для іншых беспазваночных, малявак рыб.

Пашырэнне

Адрозніваюцца 3 атрады, каля 2 тыс. відаў. Пашыраны ў прэсных вадаёмах. Жывуць свабодна або прымацаваныя да субстрату. На Беларусі найбольш трапляюцца бурсарыя трункатэла (Bursaria truncatella), спірастомум малы (Spirostomum minus), стыланіхія мітылюс (Stylonychia mytilus), трубач блакітны (Stentor coeruleus), трубач зменлівы (Stentor polymorphus).

Значэнне

Удзельнічаюць у біялагічным ачышчэнні вады. Ёсць паразіты, узбуджальнікі хвароб жывёл і чалавека.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Пратысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Інфузорыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак