wd wp Пошук:

Спецыяльны адміністрацыйны рэгіён Сіныйджу

Спецыяльны адміністрацыйны рэгіён Сіныйджу (кар. 신의주 특별 행정구, 新義州特別行政區) — рэгіён асаблівага статусу ў КНДР на мяжы з Кітаем. Быў утвораны ў верасні 2002 у раёне горада Сіныйджу у спробе ўвесці элементы рынкавай эканомікі у Паўночнай Карэі. Юрыдычна гэты рэгіён з’яўляецца падабенствам кітайскіх спецыяльных эканамічных зон Ганконга і Макаа, і, як і яны, мае «базавы закон» (기본법; кібон боп). Плошча рэгіёну — 132 км².

Нідэрландскі бізнесмэн, этнічны кітаец Ян Бінь быў прызначаны першым кіраўніком рэгіёну ў 2002 годзе. Але ўжо ў кастрычніку 2002 года ён быў арыштаваны кітайскімі ўладамі і прысуджаны да 18 гадоў пазбаўлення волі за нявыплату падаткаў і эканамічныя злачынствы.

Населеныя пункты, уключаныя ў рэгіён

Некаторыя часткі рэгіёну з’яўляюцца анклавамі, у якія нельга праехаць, не перасякаючы межаў іншых раёнаў КНДР.

Клімат

Клімат Сіныйджу
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдняя тэмпература, °C −6,8 −3,2 2,8 9,8 15,8 20,5 23,6 24,3 19,1 12,0 3,3 −4 9,8

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Спецыяльныя адміністрацыйныя рэгіёны Паўночнай Карэі
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва
Катэгорыя·Эканоміка КНДР