Спесартын — даволі распаўсюджаны мінерал, сілікат з групы гранатаў.
Сярод іншых гранатаў спесартыны вылучаюцца перш за ўсё колерам — іх крышталі маюць сакавітую аранжава-жоўтую, чырвона-аранжавую, жоўта-карычневую афарбоўку. Вылучаюць таксама разнавіднасць спесартына — эспесандыт, які мае альмандынавы складнік. У спесартыне часта назіраюцца дробныя газава-вадкія ўключэнні. Названы па мясцовасці Шпесарт у Баварыі, дзе быў упершыню выяўлены.
Тэмы гэтай старонкі (5):