wd wp Пошук:

Сон у летнюю ноч

Сон у летнюю ноч (англ.: A Midsummer Night’s Dream) — камедыя Уільяма Шэкспіра ў 5 актах. Лічыцца, што «Сон у летнюю ноч» была напісана ў прамежку паміж 1594 і 1596 гадамі. Не выключана, што Шэкспір ​​стварыў п’есу спецыяльна да вяселля аднаго з арыстакратаў або да святкавання каралевай Елізаветай I дня св. Яна Хрысціцеля (якое у заходняй традыцыі, як і Купалле ў беларускай, суправаджаецца фальклорнымі павер’ямі).

Сюжэт

У п’есе «Сон у летнюю ноч» — тры перасякальныя сюжэтныя лініі, звязаныя паміж сабой будучым вяселлем герцага Афінскага Тэзея і царыцы амазонак Іпаліты.

Пераклады на беларускую мову

«Сон у летнюю ноч» пераклаў у 1925 годзе на беларускую мову Ю. Гаўрук. Гэты пераклад быў пастаўлены ў 1926 годзе. Пад назвай «Сон у Іванаву ноч» у 1989 годзе выйшаў пераклад А. Разанава.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Камедыі Шэкспіра
Катэгорыя·Сон у фальклоры і літаратуры
Катэгорыя·Кнігі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікікрыніцы непасрэдна ў артыкуле