wd wp Пошук:

Сон Хе Кё

Сон Хе Кё (кар.: 송혜교, ханча: 宋慧敎[upper-alpha 1]; нар. 22 лістапада 1981, Тэгу, Паўднёвая Карэя)[upper-alpha 2] — паўднёвакарэйская актрыса і мадэль. Сон набыла папулярнасць за мяжой краіны дзякуючы ролям у серыялах «Восеньская казка» (2000), «Ва-банк» (2003), «Фул Хаўс» (2004), «Узімку дзьме вецер» (2013), «Нашчадкі сонца» (2016), «Нечаканая сустрэча» (2018), «Цяпер мы растаёмся» (2021). Яна таксама знялася ў фільмах «Хван Джыні» (2007), «Гросмайстар» (2013), «Маё выдатнае жыццё» (2014) і «Каралевы» (2015).

У 2017 годзе Сон Хе Кё заняла сёмае месца ў спісе часопіса Forbes «40 найбольш уплывовых карэйскіх знакамітасцей»[5], а ў 2018 — шостае[6]. Яна ўзгадваецца, як адна з «Тройкі», разам з Кім Тэ Хі і Джун Джы Хён, больш вядомымі пад змяшаным словам «Тэ-Хе-Джы». Поспех тэлесерыялаў, у якіх знялася Сон, на міжнародным узроўні зрабіў яе адной з галоўных «зорак Халю»[7].

Дзяцінства і адукацыя

Сон Хе Кё нарадзілася ў Тэгу, Паўднёвай Карэі. Пры нараджэнні дзяўчынка была вельмі хворая, таму яе бацькі і лекары лічылі, што яна не выжыве. Але хутка Сон ачуняла. Пасля гэтага яе бацькі зарэгістравалі яе нараджэнне 26 лютага 1982 года (замест сапраўднай даты нараджэння: 22 лістапада 1981)[2].

Бацькі Сон разышліся, калі тая была зусім маленькай, таму яе выхоўвала адна толькі маці[8]. Праз нейкі час яны пераехалі з Тэгу ў Каннам, адзін з раёнаў Сеула. Там Сон Хе Кё пайшла ў пачатковую школу і пачала наведваць трэніроўкі па фігурнаму катанню, якія кінула ў восьмым класе[9]. Сон лічыла сябе сарамлівай і замкнёнай у сабе, але калі яна вучылася ў жаночай сярэдняй школе Іхва, настаўніца апісвала яе як «вясёлую дзяўчыну, якая добра ставілася да сваіх сяброў і заўжды была ў добрым настроі»[10][11]. Пасля заканчэння школы Сон Хе Кё вучылася ва ўніверсітэце Сэджон на факультэце кінамастацтва, які скончыла са ступенню бакалаўра.[12]

Кар’ера

1996–2004: дэбют, папулярнасць і міжнародная вядомасць

У 1996 годзе чатырнаццацігадовая Сон, якая тады яшчэ была вучаніцай сярэдняй школы, выйграла першае месца ў мадэльнам конкурсе прыгажосці SunKyung і дэбютавала ў якасці мадэлі для кампаніі па вытворчасці школьнай формы[13]. Дзяўчына была адзначаная адной з забаўляльных кампаній, якая пасля прапанавала ёй маленькую ролю ў тэлесерыяле «Першае каханне». Сон пасля знялася ў шэрагу драм і сіткамаў, найбольш вядомы з якіх «Лякарня Сунпун»[14]. Але ў 2000 годзе Сон Хе Кё знялася ў серыяле ад KBS «Восеньская казка» разам з Сон Сын Хонам і Вон Бінам, што дапамагло ёй набыць папулярнасць у Карэі і вогуле ў Азіі[15]. Рамантычная меладрама мела паспяховы рэйтынг сярод гледачоў, запачаткаваўшы новы трэнд у карэйскіх меладраматычных серыялах і стаўшы аднім з заснавальнікаў так званай «карэйскай хвалі», Халю. Гэта зрабіла Сон зоркай Халю.[16]

У 2003 годзе папулярнасць актрысы пачала расці пасля таго, як яна знялася ў галоўнай ролі ў тэлесерыяле «Ва-банк» разам з Лі Бён Хонам[17]. Серыял атрымаў вялікія рэйтынгі сярод гледачоў па ўсёй краіне на працягу ўсяго паказу з найбольшым рэйтынгам гледачоў у 47,7 адсоткаў[18]. У наступным годзе Сон знялася разам са спеваком Рэйнам у папулярным рамкаме «Фул Хаўс»[19]. Серыял быў паспяховым на тэрыторыі ўсёй Азіі і зрабіў Сон Хе Кё адной з самых вядомых карэйскіх актрыс у рэгіёне[20][16][21].

Заўвагі

  1. Імя «宋慧喬» з іншым апошнім іерогліфам «喬» не з’яўляецца сапраўдным напісаннем імя Сон Хе Кё, аднак часта ўжывалася кітайскімі СМІ да 2016 года, калі актрыса распавяла пра сваё сапраўднае імя.[1]
  2. Сон Хе Кё нарадзілася 22 лістапада 1981, але афіцыйна зарэгістраваная дата нараджэння актрысы – 26 лютага 1982.[2]

Зноскі

  1. Song Hye-kyo’s signature (нявызн.).
  2. 1 2 송혜교, 조촐한 생일파티 공개 ‘수수하지만 빛나는 미모’(кар.) . My Daily (28 лістапада 2012).
  3. The Full Story Behind The Song-Couple’s Marriage And Sudden Divorce(англ.) .
  4. Actress Song Hye-kyo Joins Famed Director Wong Kar-wai’s Studio (нявызн.). The Chosun Ilbo (16 красавіка 2019).
  5. (SPECIAL EDITION (1)) 박보검·송중기 한국 최고 파워 셀러브리티(кар.) . JoongAng Ilbo (23 лютага 2017).
  6. (2018 대한민국 셀러브리티(8)) 한국 연예계의 세대교체(кар.) . JoongAng Ilbo (23 сакавіка 2018).
  7. ‘Tae-Hye-Ji’ sweeping Korea’s entertainment biz(англ.) . Kpop Herald (25 жніўня 2015).
  8. 스크린으로 돌아온 만인의 연인 송혜교(кар.) . The Dong-a Ilbo (19 кастрычніка 2011).
  9. 송혜교 ‘어느새 데뷔 10년차!’ 기념 팬미팅(кар.) . Herald Corporation (25 лістапада 2005).
  10. I History Attests to Korean Stars’ All-Natural Looks. The Chosun Ilbo. 6 чэрвеня 2006.
  11. Interview: Song Hye Kyo Believes She’s Become More Masculine Over Time (нявызн.) (недаступная спасылка). enewsWorld (29 жніўня 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 20161 верасня 2014. Праверана 13 кастрычніка 2022.
  12. 고졸?대학중퇴? 송혜교 프로필 논란(кар.) . MT (2 лістапада 2008).
  13. Top 5 female hallyu stars whose look barely changed over time (нявызн.). The Korea Herald (19 чэрвеня 2014).
  14. 「순풍 산부인과」 내달 초 종영(кар.) . Yonhap News Agency (16 лістапада 2000).
  15. (My Homepage) 탤런트 송혜교(кар.) . MK (23 кастрычніка 2001).
  16. 1 2 Song Hye-kyo Continues Winning Streak in Hit TV Soap (нявызн.). The Chosun Ilbo (29 сакавіка 2016).
  17. (인터뷰) SBS 드라마 ‘올인’ 출연하는 송혜교(кар.) . Hankyung (7 студзеня 2003).
  18. <인기 드라마「올인」4월 3일 종영>(кар.) . Yonhap News Agency (27 сакавіка 2003).
  19. 또 한편의 신데렐라 스토리 <풀하우스> 출격준비 완료(кар.) . Cine21 (9 ліпеня 2004).
  20. 10 Hallyu Stars (нявызн.). The Korea Times (14 кастрычніка 2007).
  21. (스타매력탐방) ‘풀하우스’의 여주인 송혜교(кар.) . The Chosun Ilbo (18 кастрычніка 2014).
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тэгу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лістапада
Катэгорыя·Актрысы Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе