wd wp Пошук:

Сонца Перамогі

«Сонца Перамогі» — зборнік патрыятычных песень, запісаны колішнімі чальцамі Белага легіёна і які распаўсюджваецца бясплатна праз сеціва.

Стварэнне

Ініцыятарамі збору сродкаў на альбом сталі Сяргей Бульба і Зміцер Сасноўскі. Планавалася, што праект пабачыць свет да 2 лютага 2020 года і будзе прэзентаваны на фэсце «Узаемна» ў гонар дня нараджэння Кастуся Каліноўскага, спачатку ў альбоме таксама планавалася толькі 12 песень, аднак у зборнік увайшло 19 песень, 2 з якіх пазначаныя як дадатак («Шыхт зважай» і «Гімн Белага легіёна (2003 год)»). На запіс запрашаліся добраахвотнікі для спеваў і гры на інструментах, прынялі ўдзел шмат якія прафесійныя музыкі, акрамя саміх легіянераў.

У паведамленні пра збор сродкаў ініцыятары ідэі таксама адзначылі:

Менавіта ў наш час патрэбны моцныя эмацыйныя, натхнёныя, баявыя патрыятычныя спевы. Вось зараз, калі грызем адзін аднога на глебе беларусы-ліцвіны-лацінка-выбары… Мы перад выбарам, альбо страціць гэтую хоць і недасканалую, але нашую дзяржаву, альбо згуртавацца вакол Айчыны і на ўвесь свет сказаць — мы гатовыя яе бараніць!

Выданне

Складанка распаўсюджваецца праз сеціва. У рэлізе было паведамлена:

Белы Легіён адраджаецца. І ўжо не як закрытая баявая арганізацыя, а як нацыянальная субкультура парамілітары. Адзін з яе элементаў — баявая патрыятычная музыка. Спампоўвайце, слухайце.

Змест

НазваАўтар Працягласць
1. «Мы на маршы» невядомы легіянер 02:59
2. «Нёман» Анатоль Астрэйка, Несцер Сакалоўскі 02:56
3. «Воіны Ранку» Сяргей Міхалок, пераклад Зміцер Сасноўскі 03:51
4. «Марш Белага Легіёну/Трымайся Маці» невядомы легіянер, 1993 год 02:14
5. «Сонца нам дапаможа» Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч 01:52
6. «За Радзіму, за герояў» ХІХ ст., пераклад Алесь Чумакоў, Зміцер Сасноўскі 02:31
7. «Гімн Белага Легіёну» Алесь Мікус 02:07
8. «Воран» Алена Забаронак 03:43
9. «Развітанне/Бывай мой родны кут» У. Лойка, М. Іваноў 01:45
10. «Армейская сям’я» Сяргей Макей 02:40
11. «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» Уладзімір Тэраўскі, Макар Краўцоў 01:42
12. «Літвін» Стары Ольса 03:16
13. «Спеў Тодара» Тодар Кашкурэвіч 03:23
14. «Пагоня» Максім Багдановіч, Мікола Куліковіч-Шчаглоў 04:03
15. «Чакай, Матуля» Сяргей Макей, Ніна Захарэвіч 02:49
16. «У гушчарах» Мікола Куліковіч-Шчаглоў, Наталля Арсеннева 02:09
17. «Я сын таго краю» Алесь Змагар, Андрэй Мельнікаў 01:39
18. «Шыхт зважай» версія невядомага легіянера, жывы гук 01:45
19. «Гімн Белага легіёна (2003 год)» Алесь Мікус 02:55
50:28

Цікавыя факты

Спасылкі

У СМІ

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Беларускі нацыяналізм
Катэгорыя·Альбомы паводле алфавіта
Катэгорыя·Альбомы 2020 года
Катэгорыя·Музычныя альбомы Беларусі