Смілянскі раён[1] (укр.: Смілянський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Чаркаскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Сміла[1] (укр.: Сміла).
Утвораны 7 сакавіка 1923 года. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 32695 чалавек, плошча — 934 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 23 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 5 пасёлкаў сельскага тыпу і 32 сяла.