wd wp Пошук:

Смярдзючы шашаль

Смярдзючы шашаль[1] (Cossus cossus) — матылёк сямейства Cossidae. Шырока распаўсюджаны ў Еўропе.

Апісанне

Гэта вялікі матылёк з размахам крылаў 68-96 мм. Крылы шэра-карычневага колеру, з многімі крыжаванымі палоскамі. Матылі могуць лётаць з красавіка па жнівень, у залежнасці ад мясцовасці.

Экалогія

Вусень смярдзючага шашаля

Вусень корміцца ў ствалах і галінах розных дрэў на працягу трох-чатырох гадоў, дасягае даўжыні 85 — 105 мм. Пашкоджвае дуб, вярбу, таполю, асіну, бярозу, алешыну, радзей — клён, арэх, пладовыя дрэвы.

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Cossus ligniperda

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Матылі
Катэгорыя·Насякомыя Еўропы
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе