wd wp Пошук:

Смыга

Смыга[1] (укр.: Смига) — пасёлак гарадскога тыпу ў Дубенскім раёне Ровенскай вобласці Украіны, чыгуначная станцыя на лініі Крэменец - Камяніца-Валынская. Праз мястэчка праходзіць аўтадарога Дубна - Крэменец.

Гісторыя

Заснавана ў 1861 г. пад назвай Кенеберг. У 1890 г. уладальнік мясцовасці граф Берг, які жыў у Студзінцы, запрашае з Прусіі і пасяляе тут дзесяць сем’яў немцаў спецыялістаў-клянкараў. Яны з дуба выраблялі клянкі да бочак з півам, віном і гарэлкай. Было пабудавана два вялікіх склада для гатовай прадукцыі. Паселішча немцаў спачатку не мела назвы. У знак падзякі свайму гаспадару графу Бергу паселішча назвалі Кененберг, гэта значыць па прозвішчы двух уладальнікаў, Кенэ і Берга таму, што Берг прадаў немцу Кенэ лес. І тут Кенэ збудаваў тартак і пачаў распілоўваць драўніну. Для рабочых ён пабудаваў два баракі, а потым сюды перасяліліся і лесарубы. Паводле падання ў 1906 г. Берг, а магчыма і Кенэ, праклаў чыгунку, але праз пяць гадоў усё гэта прадаў барону Струвэ з Даніі. З часам Стувэ пашырыў магутнасці тартака, збудаваў вузкакалейку, млын, наладзіў вытворчасць гонты і іншы дрэваапрацоўчы промысел. Але перад Першай сусветнай вайной амаль усе немцы павяртаюцца да Прусіі.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Ровенскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты Дубенскага раёна