wd wp Пошук:

Смаліцкі сельсавет

Смалі́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Смаліца.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Дабужскі сельсавет у складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Дабуж. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Трылесіна, сельсавет перайменаваны ў Трылесінскі (Трылескі) сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Быхаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 2 студзеня 1991 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Смаліца, сельсавет перайменаваны ў Смаліцкі. 5 снежня 2011 года ў склад сельсавета з Следзюкоўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Красніца 1, Красніца 2, Кузькавічы, Латкалонія і Хатмілле)[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 872 чалавекі[2], з іх 97,9 % — беларусы, 1,4 % — рускія, 0,5 % — немцы[3].

Зноскі

  1. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 5 декабря 2011 г. № 12-15 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 24 сакавіка 2020.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Смаліцкі сельсавет