wd wp Пошук:

Смальянскае

Смалья́нскаевозера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула, на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада Чашнікі.

Плошча паверхні 0,09 км², даўжыня 0,54 км, найбольшая шырыня 0,25 км, даўжыня берагавой лініі 1,39 км. Найбольшая глыбіня возера 6,9 м, сярэдняя 2,8 м. Аб’ём вады ў возеры 0,25 млн м³. Плошча вадазбору 10,2 км².
Катлавіна Смальянскага возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны невыразныя, спадзістыя, вышынёй 2—5 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі сплавінныя. Пойма шырынёй 10—20 м. Дно возера ўздоўж берагоў пясчанае, глыбей выслана гліністым ілам.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Колернасць вады 60—80°. Зарастае каля 35 % плошчы возера. Прыбярэжная надводная расліннасць займае палосу шырынёй 2—10 метраў. У возера ўпадаюць ручаі і выцякае пратока ў раку Ула.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Чашніцкага раёна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта