wd wp Пошук:

Сліжанка

Сліжа́нкарака ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Ілія (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 19 км. Плошча вадазбору 69 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,6 м/км. Пачынаецца за 1 км у напрамку на поўнач ад вёскі Вялікія Бясяды. Упадае ў Ілію за 4 км на ўсход ад вёскі Крамянец. Рэчышча каналізаванае каля вусця.

Прытокі — ручаі і невялікія рэкі, у т. л. Валеватка (справа). Прыкладна за 4,5 км ад вусця і каля вёскі Янушкавічы на рацэ вадасховішчы[1]. Каля ракі населеныя пункты Саўдзеневічы, Камуна, Янушкавічы, Сліжына, Якубавічы Гаравыя.

Зноскі

  1. Каля вёскі Янушкавічы вадасховішча мае таксама назву Янушкавіцкае возера

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Прытокі Іліі
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без ілюстрацый
Катэгорыя·Рэкі Лагойскага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96