wd wp Пошук:

Слонімскае ўзвышша

Слонімская ўзвышаная раўніна

Слонімскае ўзвышша — частка паўднёва-заходняга адгалінавання Беларускай грады на захадзе Беларусі.

Займае пераважна Слонімскі раён. Фарміраванне Слонімскага ўзвышша адбылося пад уплывам дняпроўскага ледавіка (перапрацоўка глыбокіх адорвеняў мелавых, палеагенавых і раннеантрапагенавых адкладаў), сучасны рэльеф створаны сожскім зледзяпеннем. Рэльеф тут буйнаўзгорысты і градава-ўзгорысты. У цэнтры спадзістая слабахвалістая раўніна. Грады выцягнуты з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, сярод іх вылучаны Залацееўскі пояс град і Косаўская града.

Найвышэйшая кропка Слонімскага ўзвышша і Залацееўскіх град (228,5 м) знаходзіцца ў Зэльвенскім раёне на тэрыторыі Галынкаўскага сельсавета, на адлегласці 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Старое Сяло, 1,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Снежная, 1,9 км на паўночны захад ад вёскі Чырвонае Сяло, 3,3 км на паўночны ўсход ад вёскі Варонічы.

Схілы гары пакатыя. На вяршыні размешчаны геадэзічны пункт у выглядзе апазнавальнага слупка і акопа (раўка). Каардынаты: 53° 09,856’ N, 24° 57,683’ E.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Геаграфія Гродзенскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Геаграфія Слонімскага раёна
Катэгорыя·Узвышшы Беларусі