wd wp Пошук:

Слава Камісаранка

Слава Камісаранка (нар. 27 ліпеня 1985, Мінск, Беларуская ССР, СССР) — беларускі комік, удзельнік тэлепраекта «Stand Up» на расійскім тэлеканале ТНТ.

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, дзе стварыў з аднакурснікам дуэт «Сумленне». У 2008 годзе ў складзе «Сумлення» ён дэбютаваў у праекце «Смех без правіл» і заняў другое месца.

«Stand Up», «Што было далей?». Грамадзянская пазіцыя

У лістападзе 2020 года на выпуску шоу «Што было далей?» Камісарка распавядаў, як не мог вярнуцца з Турцыі ў Расію праз каранавірусныя абмежаванні, таму коміку давялося ляцець да Мінска, а ўжо адтуль ехаць у Маскву. «З беларускім пашпартам трэба атрымліваць візу ў кожную краіну свету, таму што наш Чык-Чырык з усім светам перасварыўся. Нам нікуды нельга! І ўжо калі я загаварыў. Вы ў курсе наогул, што ў Беларусі адбываецца? Вы бачылі, як у Чык-Чырыка фляга свішча?»— абураўся Камісаранка[1].

4 студзеня 2021 года Славе Камісаранку анулявалі гастрольныя пасведчанні на выступленні ў Мінску 10 і 11 красавіка, але канцэрты ў Віцебску і Гомелі застаюцца ў сіле[2]. 5 студзеня на канцэрце ў Екацярынбургу Слава Камісаранка пачаў сваё выступленне са слоў «Вось што адбылося: цяпер усе мае канцэрты ў Беларусі забароненыя, адмянілі маё гастрольнае пасведчанне. Іранічна, што ўсім канцэрты адмяняе каранавірус, а мне — галоўны Кавід-дысідэнт. Так што я цяпер не бачу сэнсу стрымлівацца»[3].

Пасля забароны на выступы ў Мінску комік перабраўся ў Маскву. Праз год на канцэрце ў Кіеве Камісаранка заявіў, што пакінуў Расію, баючыся выкрадання з боку КДБ Беларусі[4].

Зноскі

  1. «Вы видели, как у Чык-Чырыка фляга свистит?»(руск.)  (недаступная спасылка). Znak.com (4 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2021. Праверана 5 студзеня 2021.
  2. Славе Комиссаренко аннулировали гастрольные удостоверения на концерты в Минске(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.by (4 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2021. Праверана 5 студзеня 2021.
  3. Слава Комиссаренко «Новое про Чык-Чырыка» 2021(руск.) . YouTube канал (5 студзеня 2021). Праверана 5 студзеня 2021.
  4. Стендап-комик Слава Комиссаренко покинул РФ из-за опасений преследования со стороны КГБ Белоруссии
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Гумарысты Расіі
Катэгорыя·Гумарысты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Стэндап-комікі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 ліпеня
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў