wd wp Пошук:

Скідалька

Скі́далька, Скі́даліца, Скідаля́нка, Скі́дзелька[1], Скідзяліца[1], Скідзялянка[1] — рака ў Беларусі, у Мастоўскім і Гродзенскім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Котра (басейн Нёмана).

Даўжыня 28 км, 20 км з іх у Мастоўскім раёне[2]. Плошча вадазбору 450 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 ‰. Пачынаецца за 5 км на паўночны ўсход ад вёскі Заполле Мастоўскага раёна, упадае ў Котру за 0,6 км на паўночны захад ад вёскі Некрашы Гродзенскага раёна. Прытокі: рака Спушанка і меліярацыйныя каналы. Рэчышча на працягу 22,5 км (ад вытоку да вусця ракі Спушанка ў межах горада Скідзель) каналізаванае.

Зноскі

  1. 1 2 3 БелЭн, 2002
  2. Агульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Мастоўскага раёна
Катэгорыя·Прытокі Котры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Рэкі Гродзенскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак