wd wp Пошук:

Скуола Сан-Рока

Salone Maggiore

Скуола Сан-Рока (італ.: Scuola Grande di San Rocco) — заснавана ў 1549 брацтвам Сан-Рока і належыць да адной з шасці венецыянскіх вялікіх скуол.

Братэрства Сан-Рока (Св. Роха) было зарэгістравана Саветам Дзесяці ў 1481 годзе для аказання дабрачыннай дапамогі хворым. Да 1515 Братэрства налічвала больш за 500 членаў і для яго спатрэбіўся вялікі будынак. Будаўніцтва будынка пачалося ў 1515 па праекце Барталамеа Бона. Яго змяніў Сантэ Ламбарда. Скончана архітэктарам Антоніа Абондзі (вядомым як Скарпаньіна) ў 1549 годзе, дабудавалі другі паверх і парадны ўваход. Скуола размешчана на аднайменнай плошчы, каля царквы Сан-Рока і захавала рысы працы абодвух дойлідаў. Першы паверх з вокнамі-біфорэ характэрны для Бона, другі, са здвоенымі вокнамі, - для Скарпаньіна. Будаўніцтва вялося ў асноўным на ахвяраванні венецыянцаў, якія верылі ў заступніцтва Святога Роха ад заразных хвароб. Мошчы Святога Роха знаходзяцца ў царкве Сан-Рока, якая стаіць насупраць скуолы. На сённяшні дзень Братэрства Сан-Рока існуе і працягвае займацца дабрачыннасцю.

У 1564 годзе быў аб’яўлены конкурс на роспіс з удзелам Паала Веранезэ, Андрэа Ск’явонэ, Сальвіяці, Тынтарэта і Цукары. Тынтарэта абышоў канкурэнтаў, прадставіўшы замест накіда гатовую карціну «Святы Рох ў славе». Гэтая карціна цяпер знаходзіцца на столі ў зале Альберга (Sala de’ll Albergo). Пасля гэтага на працягу 23 гадоў Тынтарэта распісваў скуолу Сан-Рока. Генры Джэймс пісаў: “Наўрад ці мы знойдзем у іншым месцы чатыры сцяны, у якія ўкладзены столькі геніяльнасці. Паветра гэтых палотнаў такое дыхтоўнае, што цяжка дыхаць”.

Скуола складаецца з ніжняга і верхняга паверхаў і залы Альберга.

Галерэя

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·З’явіліся ў 1549 годзе
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Венецыі