wd wp Пошук:

Скунсы

Ску́нсы[1], таксама Смярдзючкі[1] (Mephitidae) — сямейства млекакормячых атрада Драпежныя (Carnivora). Да нядаўняга часу скунса адносілі да сямейства куніцавых на правах падсямейства Mephitinae, аднак малекулярныя даследаванні далі падставы вылучыць іх у асобнае сямейства, магчыма, больш блізкае да малапандавых, чым да куніцавых і янотавых.

Агульнае апісанне

Скунса лёгка пазнаць па характэрнай афарбоўцы: белых палос або плямаў на цёмным фоне. Для паласатага скунса характэрныя шырокія белыя палосы на спіне, якія ідуць ад галавы да кончыка хваста. Яркія ўзоры служаць папярэджаннем магчымым драпежнікам. Адметная рыса скунсавых — анальныя залозы, якія выдзяляюць едкае рэчыва з устойлівым агідным смуродам. Скунсы здольныя выпырскваць струмень сакрэту на адлегласць 1—6 м. Ва ўсіх скунсаў моцны целасклад, пухнаты хвост і кароткія лапы з моцнымі кіпцюрамі, прыстасаванымі для рыцця. Найменшы памерам у сямействе — плямісты скунс (Spilogale), яго маса ад 200 г да 1 кг. Свінаносы скунс (Conepatus) — самы буйны, яго маса можа дасягаць 4,5 кг.

Зноскі

  1. 1 2 БелЭн, 2002

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Драпежныя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Сямействы сысуноў