wd wp Пошук:

Скрапбукінг

Прыклад скрап-старонкі

Скрапбукінг, скрэпбукінг (англ.: scrapbooking, ад англ.: scrapbook: scrap — выразка, book — кніга, літар. «кніга з выразак») — від рукадзельнага мастацтва па вырабу і афармленню сямейных або асабістых фотаальбомаў.

Гэты від творчасці ўяўляе сабой спосаб захоўвання асабістай і сямейнай гісторыі ў выглядзе фатаграфій, газетных выразак, малюнкаў, запісаў і іншых памятных дробязяў, выкарыстоўваючы адмысловыя візуальныя і тактыльныя прыёмы замест звычайнага аповеду.[1][2] Асноўная ідэя скрапбукінгу — захаваць фатаграфіі і іншыя памятныя рэчы пра якія-небудзь падзеі на працяглы тэрмін для будучых пакаленняў.

Варта заўважыць, што скрапбукінг не абмяжоўваецца стварэннем класічных альбомаў[3] — у калекцыях майстроў скрапбукінгу сустракаюцца таксама альбомы—акардэоны (лепарэла), альбомы ў выглядзе хатак, альбомы ў выглядзе скрыначак/кошыкаў, і нават асобныя паштоўкі (так званы кардмэ́йкінг або кардмэйкінг, англ.: cardmaking, літар. «выраб паштовак»).[4] Існуе і так званы «лічбавы скрапбукінг», які выкарыстоўвае для афармлення і ўпрыгажэння фатаграфій розныя камп’ютарныя праграмы (універсальныя графічныя рэдактары ці спецыялізаванае праграмнае забеспячэнне для апрацоўкі фатаграфій і апраўлення рамкамі рознага выгляду і формы, напрыклад Scrapbook MAX!, Wondershare Scrapbook Studio, PhotoMix, ScrapbookFlair, ArcSoft Scrapbook Creator Memories Edition і «Мастер Коллажей»[5])[6]. Пры дапамозе стандартных сродкаў у праграмах ствараецца выгляд асобнай старонкі ці цэлага фотаальбома, якія потым могуць быць выведзеныя на друкаванне, або захаваны ў выглядзе файлаў у графічных фарматах.

Працу па стварэнні скрапбукаў спрашчае мноства шаблонаў, нарыхтовак самых розных формаў, якія выкарыстоўваюць розныя віды мацаванняў (кольцы, стужкі, спружынкі). Можна і самому вырабіць нарыхтоўку, выразаўшы яе з шчыльнага кардона, у выглядзе сілуэтаў сэрца, замка, хаткі, кветачкі і іншых дэкаратыўных элементаў.

Зноскі

  1. Gina Lee. Making Memories Last(англ.) . CBS News (17 верасня 2002). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2012. Праверана 10 лістапада 2009.
  2. Андрей Краснов. Южноуральцы вспомнили старое хобби(руск.)  (недаступная спасылка). ГТРК «Южный Урал» (21 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2012. Праверана 5 лютага 2010.

  3. Анастасия Цыганкова. Полезная информация о видах альбомов(руск.)  (6 верасня 2008). Праверана 5 лістапада 2009.
  4. Эльвира Габдуллина. Открытка с частичкой души(руск.)  (14 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2012. Праверана 5 лютага 2010.
  5. Шляхтина С. Уникальный фотоальбом в стиле “скрапбук” своими руками(нявызн.). Компьютер-Пресс, №7 (12 красавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2012. Праверана 7 студзеня 2014.
  6. Eleanor Levie. Scrapbooking, cyberstyle(англ.) . U.S. News (9 мая 2004). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2012. Праверана 10 лістапада 2009.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Хобі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва