Ско́рыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мірскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Скорычы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мірскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ярэміцкага сельсавета[1].