wd wp Пошук:

Скандар Кейнс

Аляксандр Эмін Каспер (Скандар) Кейнс (англ. Alexander Amin Casper “Skandar” Keynes), род. 5 верасня 1991 г., Лондан)[5][6] — англійская палітычны дарадца і былы акцёр. Адыграў Эдмунда Пэвэнсі ў фільмах «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і чароўная шафа», «Хронікі Нарніі: Прынц Каспіян» і «Хронікі Нарніі: Заваёўнік світанку».

Біяграфія

Акцёр нарадзіўся ў 1991 годзе. У яго ёсць старэйшая сястра Сумайя. Яго маці ліванскага , іранскага і турэцкага паходжання, а бацька англійскай — брытанскі пісьменнік і абаронца прыроды Рэндал Кейнс. Дзед Скандара да сваёй іміграцыі ў Вялікабрытанію быў дарадцам туніскага прэзідэнта, таксама меў брата Альберта Хоурані, галоўнага гісторыка па блізкім Усходзе. Дзядзька Скандара — прафесар Кембрыджскага універсітэта Сайман Кейнс[7], дзед — фізіёлаг Рычард Кейнс, прадзед — фізіёлаг Эдгар Эдрыян, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1932 года, а пра-пра-прадзед — Чарлз Дарвін[8]. Скандар напалову ангелец, на чвэрць ліванец, на восьмую частку турак і перс[9].

З 2000 года па 2005 Скандар наведваў тэатральную школу Ганны Шэр. У 2008 годзе ён скончыў прыватную лонданскую школу для хлопчыкаў, у якой таксама вучыўся іншы англійскі акцёр — Дэніэл Рэдкліф.

З дзяцінства прымаў удзел у разнастайных тэатральных пастаноўках, у 2003 годзе сыграў у тэлевізійным фільме «Ферары» маладога Энцо Ферары.

У пачатку 2004 года рэжысёр Эндру Адамсон зацвердзіў 12-гадовага Скандара на ролю Эдмунда Пэвэнсі. Хлопчык сыграў аднаго з галоўных персанажаў у трох фільмах з цыклу «Хронікі Нарніі»[10]. Нягледзячы на ашаламляльны поспех трылогіі, Скандар вырашыў не працягваць акцёрскую кар’еру. У 2014 годзе ён скончыў універсітэт[11] і цяпер з’яўляецца дарадцам члена брытанскага парламента Крыспіна Бланта[12].

Фільмаграфія

Заўвагі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #142226793 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Skandar Keynes // Roglo — 1997. — 8549233 экз.
  3. http://www.tvguide.com/celebrities/skandar-keynes-197922/
  4. 1 2 Kindred Britain
  5. Findmypast.co.uk Архівавана 24 верасня 2015.. Findmypast.co.uk. Проверено 18 марта 2011.
  6. London, England, Births and Christening Notices from The Times, 1983-2003.; at ancestry.com
  7. Anderson, Jon Lee (2006-07-24). «Change of Plans». The New Yorker
  8. Notes on the Rendall family. Проверено 29 мая 2008. (недаступная спасылка)
  9. SKANDAR KEYNES — Personal Facts Архівавана 9 лістапада 2015.. Skandar-keynes.com, 2008-07-31, retrieved 2011-07-18
  10. Interview: The Chronicles Of Narnia’s Skandar Keynes - CINEMABLEND Архівавана 24 верасня 2017., CINEMABLEND (6 декабря 2010). Проверено 6 февраля 2017.
  11. Skandar Keynes - About Архівавана 12 студзеня 2017.. www.skandar-keynes.com. Проверено 2 февраля 2017.
  12. Skandar Keynes (Wikipedia).
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Акцёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі