wd wp Пошук:

Сеўтопаль

Сеўтопаль — старажытны фракійскі горад, сталіца Адрыскага царства. Яго руіны знаходзяцца на дне штучнага возера Копрынка каля балгарскага горада Казанлык. Знойдзены археолагамі ў сярэдзіне XX стагоддзя. Цяпер вядзецца праца па пераўтварэнню руін у турыстычны цэнтр[1].

Горад быў пабудаваны ў IV стагоддзі да н.э. фракійскім царом Сеўтам III у гонар перамогі над македанянамі. Але ўжо ў III стагоддзі да н.э. горад быў разбураны. Горад утрымліваў цытадэль, абнесеную крапасной сцяной, а таксама царскі палац і рыначную плошчу. Каля Сеўтопаля былі адкрыты пахаванні знаці і простых гараджан. Таксама быў знойдзены скарб фракійскага ўладара — мноства залатых упрыгожванняў і залатыя маскі, узрост якіх перавышае чатыры тысячы гадоў.

Зноскі

  1. Севтополь - уникальная технология возрождения древнего города(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Археалогія ў Балгарыі
Катэгорыя·Фракійскія гарады
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі