wd wp Пошук:

Сеўніца

Сеўніца (славенск.: Sevnica) — горад і абшчына на ўсходзе цэнтральнай частцы Славеніі, на рацэ Сава. Плошча абшчыны складае 272,2 км². Насельніцтва горада па дадзеных на 2012 год складае 4933 чалавека; насельніцтва абшчыны па дадзеных на 2002 год налічвала 17 726 чалавек

Гісторыя

Гістарычна горад знаходзіўся на мяжы двух гістарычных абласцей: Крайны і Штырыі. Упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах ў 1275 годзе пад нямецкай назвай Liehtenwalde. Атрымлівае статус гандлёва-рамеснага паселішча з 1322 года. У XIV-XVII стагоддзях Сеўніца часта пакутавала ад набегаў турак-асманаў. У XVI стагоддзі горад быў важным цэнтрам Рэфармацыі ў славенскіх землях. У 1862 годзе праз Сеўніцу прайшла чыгунка, што спрыяла яе далейшаму эканамічнаму развіццю.

  1. Prebivalstvo - izbrani kazalniki, naselja, Slovenija, letnoStatistical Office of the Republic of Slovenia. Праверана 28 красавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Славеніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных