wd wp Пошук:

Сечанае срэбра

Сечанае срэбра сярэднявечнага перыяду, Музей гісторыі Гамбурга(ням.) бел., Гамбург, Германія.
Змяшаны Куэрдэльскі скарб утрымлівае 8600 манет, а таксама кавалкі ўпрыгажэнняў і плітак.
Паселішчы вікінгаў 8-11-га стагоддзяў; кірункі гандлю і набегаў пазначаны зялёным колерам.

Сечанае срэбра — фрагменты выразаных і сагнутых сярэбраных прадметаў, апрацаваных у зліткі альбо для зручнасці пераноскі да плаўлення для паўторнага выкарыстання, або проста для выкарыстання ў якасці валюты па вазе.

Выкарыстанне

Распаўсюджвалася сярод скандынаваў або варагаў, у выніку іх набеаў і гандлю. Сечанае срэбра таксама выкарыстоўвалася рымлянамі ў іх адносінах з пікцкімі плямёнамі[1]. Назва рубля — асноўнай адзінкі сучаснай расійскай валюты, з’яўляецца вытворнай ад дзеяслова руск.: рубить, што азначае «секчы». Прыклад адпаведнай весавой шкалы вікінгаў з вагамі быў знойдзены на востраве Гіа(руск.) бел.[2]. Сечанае срэбра магло рабіцца з выкарыстаннем срэбнага посуду, рымскага або візантыйскага царкоўнага начыння і іншых сярэбраных прадметаў, такіх як рэлікварыі або абклады для кніг і ювелірных вырабаў з розных абласцей. Скарбы, як правіла, уключаюць сумесь сечанага срэбра, манет, зліткаў і цэлыя дробныя кавалачкі ювелірных вырабаў.

Скарбы з сечанага срэбра таксама добра вядомыя ў да- і пасляманетнай антычнасці ў еўрапейскіх і блізкаўсходніх умовах. Цысіярданскі корпус (каля 1200—586 да н.э.) — найбуйнейшая вызначаная канцэнтрацыя даманетных скарбаў з сечанага срэбра, пацверджвае фінікійскія і больш шырокія блізкаўсходнія карані развіцця і распаўсюджвання першых срэбных манет у грэчаскім свеце і заходняй традыцыі.

Паўсюднае ўкараненне грэчаскіх срэбных манет з 480 г. да н.э. развівалася спачатку праз кааперацыйныя сувязі паміж грэкамі і фінікійцамі, затым часткова як канкурэнтны, культурна кансалідаваны адказ на ранейшую фінікійскую экспансію і дамінаванне ў срэбным гандлі, які праводзіўся з сечаным срэбрам. У межах Цысіярданскага корпуса[3] ў Паўднёвай Фінікіі, якая лічылася ў старажытнасці тэрыторыяй племені шэрданы(руск.) бел. з народаў мора, звязаных з Сардзініяй. Томпсан, у яе аналізе кавалкаў сечанага срэбра, звязвае гэта тэкставае пасведчанне з ізатопнымі адносінамі свінцу, у якіх рудныя сігнатуры адпавядаюць сардзінскім рудам. Гэта першы прызнаны рэчавы доказ, які злучае два рэгіёны ў гэты крытычны перыяд[4]. Гэтыя ж запасы сечанага срэбра сталі першым прызнаным доказам паходжання далёка ідучых кантактаў паміж Еўропай і Азіяй, звязаных з дагістарычным абаротам металаў[5][6].

Скарбы сечанага срэбра

Зноскі

  1. ‘Significant’ Roman silver hoard found in Fife by teenager (нявызн.), BBC News (1 August 2017). Праверана 1 August 2017.
  2. Viking weights (нявызн.). University of Glasgow.
  3. Азначэнне, якое выкарыстоўваецца навукоўцамі для назвы сукупнасці знаходак скарбаў з сечаным срэбрам у Цысіярданіі(руск.) бел.
  4. Christine M. Thompson 2011: ‘Silver in the age of iron: an overview’, in C. Giardino (ed.) Archeometallurgia: dalla conoscenza alla fruizione. Atti del convegno Cavallino, Lecce, 22-25/05/2006 Bari: Edipuglia. 121-32.
  5. Thompson, C.M; Skaggs, S. (2013). “King Solomon’s Silver? Southern Phoenician Hacksilber Hoards and the Location of Tarshish”. Internet Archaeology 35. doi:10.11141/ia.35.6. http://intarch.ac.uk/journal/issue35/thompson_index.html.
  6. Balmuth, M.S. and Thompson, C.M. 2000, ‘Hacksilber: recent approaches to the study of hoards of uncoined silver’, in B. Klengel and B. Weisser (eds) Acts of the XIIth International Numismatic Congress, 9-13th September, Berlin, 1997 = XII. Internationaler Numismatischer Kongress, Akten Berlin. 159-69.
  7. Каля 24 кг.
  8. BBC - History - Ancient History in depth: The Cuerdale Hoard (нявызн.).
  9. National Museums of Scotland - Hacksilver (нявызн.).
  10. Orkneyjar - The Skaill Viking Hoard in Sandwick, Orkney. (нявызн.).
  11. Graham-Campbell, J A (1975–76). “The Viking-age silver and gold hoards of Scandinavian character from Scotland”. Proceedings of the Society of Antiquaries of Scotland 107: 114–135. http://ads.ahds.ac.uk/catalogue/adsdata/PSAS_2002/pdf/vol_107/107_114_135.pdf.
  12. Internet Archaeol. 35. Thompson and Skaggs. Initial assessments (нявызн.). intarch.ac.uk.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Грашовыя адзінкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вырабы з серабра
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Археалагічныя артэфакты