wd wp Пошук:

Сеуцкая сцяна

Сеуцкая сцяна (ісп.: Valla de Ceuta) — сістэма памежных збудаванняў, якія аддзяляюць іспанскі паўанклаў Сеута ад каралеўства Марока. Пабудавана ў 2001 г. на сродкі ЕС з мэтай абароны Еўропы ад некантралюемага наплыву нелегальных мігрантаў з Афрыкі.

Уяўляе сабой паралельныя загараджальныя збудаванні 3-мятровай вышыні, абароненыя калючым дротам, паміж якімі устроены праход для памежнікаў. Сцяна абсталявана відэакамерамі, датчыкамі шуму і руху, закліканымі выявіць спробы перасячэння сцяны з боку нелегальных эмігрантаў і кантрабандыстаў.

Нягледзячы на пратэсты мараканскага ўрада (які мае прэтэнзіі на іспанскія паўанклавы ў Афрыцы), іспанскі ўрад у наш час заняты збудаваннем падобнай сцяны вакол яшчэ аднаго паўночнаафрыканскага паўанклава — Мелільі.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Еўрапейскі міграцыйны крызіс
Катэгорыя·Геаграфія Марока
Катэгорыя·З’явіліся ў 2001 годзе
Катэгорыя·Абарончыя лініі
Катэгорыя·Сеута
Катэгорыя·Міграцыя насельніцтва
Катэгорыя·Геаграфія Іспаніі
Катэгорыя·Палітыка Іспаніі