wd wp Пошук:

Сесар Аспілікуэта

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сесар Аспілікуэта Танка (ісп.: César Azpilicueta Tanco; нар. 28 жніўня 1989, Памплона, Іспанія) — іспанскі футбаліст басконскага паходжання, універсальны правы і левы абаронца англійскага клуба «Чэлсі» і нацынальнай зборнай Іспаніі.

Клубная кар’ера

Сесар з’яўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі «Асасуны». 8 красавіка 2007 года ён дэбютаваў у Ла Лізе ў матчы супраць мадрыдскага «Рэала» (0:2), паралельна застаючыся ў складзе другой каманды. Першапачаткова гуляў на пазіцыі паўабаронцы. У сезоне 2007/08 Сесар паспяхова замяняў траўмаваных аднаклубнікаў, да канца чэмпіянату заняўшы месца ў аснове каманды і перакваліфікаваўшыся ў латэраля. У сезоне 2008/09 Аспілікуэта стабільна выходзіў на поле ў стартавым складзе, а на наступны год стаў адным з вядучых ігракоў «Асасуны», згуляўшы ва ўсіх матчах лігі без заменаў.

Паводле чутак, якія з’явіліся ў чэрвені 2010 года, ігрок увайшоў у сферу інтарэсаў французскага «Марселя», а «Асасуна», з прычыны дрэннага фінансавага стану клуба, таксама была зацікаўлена ў трансферы[4]. 21 чэрвеня афіцыйны сайт французаў абвясціў аб пераходзе іграка[5]. Сума ўгоды склала 7 млн еўра[6].

24 жніўня 2012 года 22-гадовы ігрок узгадніў умовы асабістага кантракта з «Чэлсі» і прайшоў медыцынскае абследаванне. Паводле некаторых дадзеных, сума ўгоды склала ад 7 да 9 млн фунтаў[7]. Дэбютаваў у складзе «сініх» 25 верасня ў матчы Кубка лігі супраць «Вулверхэмптана».

Міжнародная кар’ера

11 мая 2010 года настаўнік галоўнай зборнай Іспаніі Вісентэ дэль Боске ўключыў Аспілікуэту ў пашыраную заяўку з 30 футбалістаў на чэмпіянат свету 2010, але ў выніку на мундыяль Сесар не патрапіў. 20-гадовы абаронца з’яўляўся самым маладым пасля Давіда дэ Хеа іграком у спісе.

1 лютага 2013 года ён быў уключаны Дэль Боске ў заяўку на таварыскі матч супраць зборнай Уругвай. Праз пяць дзён Сесар адгуляў усе 90 хвілін, матч скончыўся перамогай з лікам 3:1 на карысць іспанцаў[8].

Дасягненні

«Марсель»:

«Чэлсі»:

Зноскі

  1. César Azpilicueta // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. César Azpilicueta // FBref.com
  3. https://www.chelseafc.com/en/teams/first-team/cesar-azpilicueta?pageTab=biography Праверана 25 красавіка 2022.
  4. Аспиликуэта близок к переходу в «Марсель» Архівавана 4 сакавіка 2016.. Championat.com
  5. Accord de principe pour le transfert de César Azpilicueta. Olympique de Marseille
  6. OM: «Azpi» pour 9,5 millions d’euros? Архівавана 9 сакавіка 2012. Mercato
  7. «Марсель» и «Челси» подтвердили трансфер Аспиликуэты. Championat.com
  8. Campeón hasta en los simulacros. Marca

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Футбалісты Іспаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 жніўня
Катэгорыя·Ігракі ФК Чэлсі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Памплоне
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпік Марсель
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навары
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Асасуна B
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Іспаніі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Асасуна