Серпенці́н[1] (ад лац.: Serpens — змяя) — група мінералаў, магніева-жалезістыя гідрасілікаты (не блытаць з горнай пародай серпенцініт).
Мінералы сустракаюцца ў шчыльным выглядзе, але ніколі ў ясна крышталізаваным. Часам маюць ліставаты або кудзелісты склад. Афарбоўка ад зелянява-жоўтага да цёмна-зялёнага з плямамі розных колераў, якія надаюць ім падабенства са скурай змяі, адсюль і назва. Агульная хімічная формула мінералаў — X2-3Si2O5(OH)4, где X = Mg, Fe2+, Fe3+, Ni, Al, Zn, Mn.