wd wp Пошук:

Сержы Лопес

Сержы Лопес-і-Аяц (катал.: Sergi López i Ayats; нар. 22 снежня 1965) — іспанскі акцёр каталонскага паходжання.

Біяграфія

Нарадзіўся 22 снежня 1965 года ў мястэчку Віланова-і-ла-Жэлтру[en], правінцыя Барселона, Каталонія, Іспанія.

Здымацца ў кіно пачаў у самым пачатку 1990-х гадоў, яго дэбютам у кіно стаў фільм Мануэля Пур’е[en] «Сяброўка Антоніа[fr]» (1992). Акцёра заўважылі пасля рамантычнай камедыі Пур’е «Вестэрн[en]» (1997), адзначанай Прызам журы Канскага кінафестывалю.

Лопес працягваў здымацца як у роднай Іспаніі, так і ў Францыі. У 1998 годзе ён сыграў разам з зоркай іспанскага кінематографа Вікторыяй Абрыль[en] у эратычнай драме Мануэля Гомеса Перэйры[en] «Між ног[en]», а ў 1999 годзе зняўся ў любоўнай карціне «Лісабон[en]» з Кармен Маўрай.

Вялікую цікавасць як у Еўропе, так і ў Амерыцы выклікала любоўная драма Фрэдэрыка Фантэйна[en] «Парнаграфічная сувязь[en]» (1999), у якой партнёркай Сержы Лопеса выступала французская зорка Наталі Бай[en]. Крытыкі па абодва бакі Атлантыкі высока ацанілі і сам фільм, і выдатную ігру абаіх акцёраў.

У 2000 годзе на экраны выйшла карціна Дамініка Моля[en] «Гары — сябар, што жадае вам дабра[en]» — псіхалагічны трылер, шчодра прыпраўлены «чорным гумарам». За цудоўнае выкананне галоўнай ролі Лопес быў удастоены прэміі «Сезар» і «Еўрапейскай кінапрэміі», як найлепшы акцёр.

Выбраная фільмаграфія

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #14069384X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 мая 2014.
  2. Sergi López // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 http://hemeroteca.lavanguardia.com/preview/2000/05/08/pagina-47/34052330/pdf.html?search=Sergi%20L%C3%B3pez

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сезар» найлепшаму акцёру
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Акцёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Барселона
Катэгорыя·Акцёры Іспаніі