Серджа Леонэ (італ.: Sergio Leone, 3 студзеня 1929 — 30 красавіка 1989) — італьянскі кінарэжысёр, імя якога звязана з кірункам у кінамастацтве «спагеці-вестэрн». Леонэ зняў шэраг фільмаў, якія ўвайшлі ў класіку сусветнага кінематографа: «Доларавая трылогія» (фільмы «За прыгаршчу долараў», «На некалькі долараў больш», і «Добры, дрэнны, злы»), «Аднойчы на Дзікім Захадзе», «Аднойчы ў Амерыцы».