wd wp Пошук:

Сергуцкі канал

Сергуцкі канал

Сергуцкі канал, Сергучоўскі канал — самы вялікі з каналаў Бярэзінскай воднай сістэмы на Беларусі.

Пракладзены ў XVIII стагоддзі ад мястэчка Броды да р. Сергуч.

Даўжыня 8,7 км, на канале 3 шлюзы. Канал праходзіць справа ад прыроднага рэчышча ракі Сергуч на адлегласці 0,3—0,5 км, менавіта па ім ідзе асноўны сцёк ракі[1].

Цяпер канал пралягае па тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка, выкарыстоўваецца толькі для ўнутраных, мясцовых патрэб.

Сергучоўскаму каналу прысвяціў адзін з нарысаў Віталь Вольскі (1947—1948).

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Каналы Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Гідраграфія Лепельскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак