wd wp Пошук:

Сербія на летніх Алімпійскіх гульнях 1912

Летнія Алімпійскія гульні 1912 — першы ўдзел зборнай Сербіі ў Алімпійскіх гульнях сучаснасці. Каралеўства Сербія было прадстаўлена двума спартсменамі (Душан Мілошавіч і Драгуцін Тамашавіч) у адным відзе спорту — лёгкая атлетыка. На наступных Алімпійскіх гульнях 1920, якія праходзілі пасля заканчэння Першай сусветнай вайны, сербскія спартсмены выступалі ў складзе зборнай Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Краіны на летніх Алімпійскіх гульнях 1912 года
Катэгорыя·Сербія на Алімпійскіх гульнях