Сербалужыцкі дом (в.-луж.: Serbski dom) — найменне будынкаў, якія размешчаны на Паштовай плошчы, д. 2 у горадзе Баўтцэн і на вуліцы Аўгуст-Бебель-штрасэ ў Котбусе (Германія).
Сучасны будынак Сербскага дома быў пабудаваны на месцы разбуранай у гады Другой сусветнай вайны сярэдняй школы імя Лесінга замест разбуранага ў 1945 годзе Лужыцкага дома, які размяшчаўся ў гарадскім раёне Лаўскія грэбы. Да 1937 года ў Лужыцкім доме, пабудаваным у 1904 годзе, знаходзілася адміністрацыя лужыцкай асветніцкай арганізацыі «Маціца сербская» і Сербскі музей.
8 жніўня 1947 года была закладзена першая цагліна сучаснага Сербалужыцкага дома. Пры будаўніцтве дома працавалі прадстаўнікі лужыцкіх моладзевых арганізацый.
У наш час у Сербалужыцкім доме знаходзяцца адміністрацыі лужыцкіх арганізацый «Домавіна», «Фонд сербалужыцкага народа», «Сербская культурная інфармацыя», Верхнялужыцкая моўная камісія і рэдакцыя радыё «Serbski rozhłós».
У Сербалужыцкім доме таксама знаходзіцца Музей лужыцкай літаратуры.