wd wp Пошук:

Сен-Сен-Дэні

Сен-Сен-Дэні (фр.: Seine-Saint-Denis) — невялікі па плошчы, але густанаселены дэпартамент на поўначы цэнтральнай часткі Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Іль-дэ-Франс. Парадкавы нумар 93. Адміністрацыйны цэнтр — Бабіньі. Насельніцтва 1,383 млн чалавек (7-е месца сярод дэпартаментаў, дадзеныя 1999 г.).

Плошча тэрыторыі 236 км². Дэпартамент уключае 3 акругі, 40 кантонаў і 40 камун.

Дэпартамент Сен-Сен-Дэні быў утвораны 1 студзеня 1968 г. і ўключыў часткі тэрыторыі былых дэпартаментаў Сена і Сена і Уаза.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Дэпартаменты Францыі
Катэгорыя·Сен-Сен-Дэні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле