wd wp Пошук:

Сеніцкая сярэдняя школа імя Янкі Купалы

Сеніцкая сярэдняя школа імя Янкі Купалы — дзяржаўная сярэдняя агульная ўстанова адукацыі ў агр. Сеніца.

Навучанне вядзецца на рускай мове.

Гісторыя

Царкоўна-прыходская школа ў в. Сеніца адкрылася ў 1864 годзе. У 1866 годзе яна была рэарганізавана ў 2-х класнае народнае вучылішча, будынак для якога пабудавалі на сродкі працоўных сялян. У вучылішчы, акрамя агульнаадукацыйных дысцыплін, выкладаліся асновы агародніцтва, аграноміі, жывёлагадоўлі. А ў 1889 годзе вучнем гэтай вучэльні стаў сямігадовы Янка Луцэвіч — будучы паэт Янка Купала, а яго настаўніцай — Алімпіяда Васільеўна Сонцава.

У пачатку 1920-х гадоў Сеніцкую школу (яна лічылася пачатковай) наведвалі дзеці з 16 навакольных вёсак. Дзякуючы намаганням А. В. Сонцавай у большасці вёсак адкрыліся пачатковыя школы. У 1923 годзе ў Сеніцкай школе працавалі 3 настаўнікі, а школа размяшчалася ў 2 будынках. Колькасць вучняў расла, таму ўжо ў 1941 годзе школа займала 3 будынкі.

У 1949 годзе Сеніцкая школа стала сямігадовай. У 1960 годзе пабудавалі новы будынак, разлічаны на 280 вучняў. З 1 верасня 1967 г. школа стала сярэдняй і вучылася ў ёй каля 400 вучняў.

12 ліпеня 1982 г. школе прысвоена імя Янкі Купалы і адкрыты літаратурны музей паэта. У 1988 годзе пабудаваны новы 3-х павярховы будынак школы.

Вядомыя асобы

Вучні

Кіраўнікі

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Школы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Школы Мінскага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1864 годзе
Катэгорыя·Сеніца