wd wp Пошук:

Сена і Уаза

Дэпартамент Сена і Уаза на адмін. карце Францыі 1868 года

Се́на і Уа́за (фр.: Seine-et-Oise) — колішні дэпартамент Францыі. Створаны ў 1790, скасаваны ў 1968. Цэнтр — Версаль. Плошча дэпартамента складала 5603 км²[1].

Меў код 78. Падзелены на наступныя тры новыя дэпартаменты: Эсон, Валь-д’Уаз і Івелін; шэраг яго камун увайшлі таксама ў іншыя дэпартаменты.

У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя ў дэпартаменце Сена і Уаза было развіта земляробства, авечкагадоўля (парода рамбулье), воўнапрадзільная, панчошная вытворчасць; былі пабудаваны фарфоравы завод, чыгуналіцейны, машынабудаўнічыя і хімічныя заводы[1].

Зноскі

  1. 1 2 Сены и Уазы департамент // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Валь-д’Уаз
Катэгорыя·З’явіліся ў 1790 годзе
Катэгорыя·Эсон (дэпартамент)
Катэгорыя·Зніклі ў 1968 годзе
Катэгорыя·Івелін
Катэгорыя·Скасаваныя дэпартаменты Францыі