wd wp Пошук:

Секвоядэндран

Секвоядэндран (Sequoiadendron) — род дрэў сямейства кіпарысавыя (Cupressaceae), адзіны сучасны від — секвоядэндран гіганцкі (Sequoiadendron giganteum), таксама называюць велінгтонія, гіганцкая секвоя, вялікае дрэва, мамантавае дрэва.

Назву від атрымаў з-за аграмадных памераў і знешняга падабенства яго вялізных віслых галін з біўнямі маманта. Гэты від быў шырока распаўсюджаны ў паўночным паўшар’і ў канцы крэйдавага перыяду і ў трэцічным перыядзе, зараз захавалася толькі каля 30 гаёў, якія знаходзяцца на заходнім схіле Сьера-Невада ў Каліфорніі на вышыні 1500—2000 м над узроўнем мора. Менавіта cеквоядэндраны (а не секвоі) можна ўбачыць у нацыянальным парку Секвоя. Культывуецца ў парках і садах Сярэдняй Еўропы і на поўдні Еўразіі. Некаторыя гіганцкія экзэмпляры маюць уласныя імёны.

Шышкі Sequoiadendron giganteum

Вечназялёныя хваёвыя дрэвы. Жывуць да 2,5 тыс. (паводле іншых звестах, да 3—4 тыс.) гадоў. Ствол прамы, стройны, вышынёю да 100 м, дыяметрам да 10 м, у старых дрэў свабодны ад галін амаль да палавіны. Крона густая, канічная або акруглая. Ігліца размешчана спіральна, шышкі даўжынёй 5—7,5 см.

Дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кіпарысавыя
Катэгорыя·Дрэвы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Уразлівыя віды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона