Сейвал, сайдавы кіт (Balaenoptera borealis) — млекакормячае сямейства паласацікавых падатрада бяззубых кітоў.
Пашыраны ў морах ад Арктыкі да Антарктыкі.
Даўжыня цела дарослых самцоў да 18,8 м, самак да 21 м, маса да 16 т, даўж. нованароджанага 4-5 м. Афарбоўка спіны ад сінявата-чорнай да чорна-шараватай, бруха — ад шэрай да белай. Паднябенне вузкае, белае ці ружовае; па яго баках 300—400 чорных пласцін кітовага вуса вышынёю да 80 см.
Корміцца ракападобнымі, галаваногімі малюскамі, чароднымі рыбамі, напр. сайдай (адсюль другая назва).
Нараджае 1 дзіцяня раз у 2 гады.
Промысел цалкам забаронены з 1986.