wd wp Пошук:

Севярын Мікалай Ромер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ромер. Севярын Мікалай Ромер (9 мая 1820 — 2 кастрычніка 1885) — апошні маршалак шляхты Гродзенскага павета, паўстанцкі касір Гродзенскага павета.

Біяграфія

Сын Аляксандра. Быў уласнікам маёнтка Губінка ў Гродзенскім павеце. Знаходзіўся на дзяржаўнай службе, меў ордэн Св. Ганны 3-й ступені. Займаўся прадпрымальніцтвам, пабудаваў на Дамініканскай (цяпер Савецкай) вуліцы ў Гродне ўласны гатэль.

Пасля пачатку паўстання заняў пасаду касіра паўстанцкай арганізацыі ў Гродзенскім павеце. У красавіку ці маі (па новаму стылю) 1863 г. у гатэлі Ромера адбыўся сход членаў гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі па раскладцы падаткаў на памешчыкаў пад кіраўніцтвам С. Солтана. Спачатку сабраліся ў нумары Юндзіла, які тут жыў: Солтан, Камінскі, Багатка, князь Чацвярцінскі, Э. Заблоцкі. Юндзіл здаў сабраныя 3000 руб. срэбрам ваяводскаму касіру Багатцы, Мілевіч схадзіў у сваю кватэру і прынёс 10 нумар газеты «Рух». У сходзе ўдзельнічалі, акрамя вышэй названых: Мілевіч, Каліноўскі, Ромер, Рэдых, Вайсятыч, Дашкевіч, Сільвестровіч. Жонка С. Ромера Тэадора кіравала жаночай арганізацыяй, збірала сродкі і медыкаментаў для паўстанцаў.

С. Ромер быў высланы ў Томскую губерню, яго жонка ў Казанскую, аднак паехала за мужам. Ромеры ў Табольску, адкуль праз шмат гадоў вярнуліся на радзіму. Пахаваны С. Ромер у мястэчку Лішкава на тэрыторыі сучаснай Літвы. Гатэль Ромера, канфіскаваны і праданы ўладамі, хаця і называўся «Маскоўскі», аднак сярод гродзенцаў яго доўга называлі «гатэлем Ромера», або «гатэлем паўстанцаў».

Зноскі

Літаратура

Спасылка

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
Катэгорыя·Пахаваныя ў Літве
Катэгорыя·Памерлі 2 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 мая
Катэгорыя·Ромеры
Катэгорыя·Маршалкі шляхты
Катэгорыя·Сасланыя ў Сібір
Катэгорыя·Памерлі ў 1885 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1820 годзе