wd wp Пошук:

Свіязь

Свіязь (Anas penelope) — птушка з сямейства качыных.

Апісанне

Качка сярэдніх памераў. Даўжыня цела 44-49 см, маса да 900 г. Самца лёгка пазнаць па светла-каштанавай галаве з белаватым цемям. Спінны бок шэры, з тонкімі папярочнымі струменістымі палоскамі. Валляк ружавата-карычневы. Самка шаравата-бурая; галава, шыя, грудзі і бакі рыжаватыя. Дзюба прыкметна меншая, чым у іншых качак. У палёце добра адрозніваецца характэрным посвістам.

Пашырэнне

Пашырэнне: Паўночная Еўразія, ад Кольскага паўвострава да Камчаткі. Месцы пражывання: буйныя, зарастаючыя вадаёмы з вялікімі ўчасткамі адкрытай вады, невялікія лясныя азёры, вялікія вокны адкрытай вады сярод балот. Гняздуецца на сырых поймавых лугах, зрэдку ў лесе, на значнай адлегласці ад вадаёма.

Пералётныя птушкі. Сустракаюцца ў час міграцый на тэрыторыі Беларусі. Вясной пралёт ідзе даволі інтэнсіўна і заканчваецца ў канцы красавіка. Ляцяць свіязі шчыльнымі чародамі і ў асноўным ноччу. Асенні пралёт у паўднёва-заходнім напрамку з верасня да сярэдзіны кастрычніка.

Асаблівасці біялогіі

Корміцца пераважна воднай расліннасцю, а таксама малюскамі і насякомымі.

Гнёзды будуюць на сухім месцы і заўсёды добра маскіруюць. У канцы кладкі ў гняздзе з’яўляецца даволі многа шэра-попельнага пуху. Кладка з 7-10 яек памерамі 54,6 x 38,8 мм у траўні.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Качыныя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара