wd wp Пошук:

Свінка Пэпа

«Свінка Пэпа» (англ.: Peppa Pig) — брытанскі мультсерыял, які складаецца з кароткіх мультфільмаў па 5 хвілін.

Галоўныя героі серыяла: Свінка Пэпа, яе малодшы брат Джордж, Мама Свінка і Тата Свінка. Сталымі персанажамі таксама з’яўляюцца Бабуля Свінка і Дзядуля Свінка, а таксама сябры Пэпы, Джорджа і іх бацькі. Быў паказаны па тэлебачанні больш чым у 180 краінах[2] і перакладзены на 40 моў.

Пра серыял

Героі мультфільма нададзены часткова якасцямі людзей, часткова якасцямі жывёл. Яны носяць адзенне, жывуць у дамах, ездзяць на машынах, ходзяць у госці. Дзеці гуляюць у чалавечыя гульні, бацькі ходзяць на працу.

Асноўныя персанажы

Свінка Пэпа — дзяўчынка, старэйшая ў сям’і, ёй споўнілася 5 год. Як і ўсё, вельмі любіць скакаць па лужынах. Любіць гуляць з сябрамі на вуліцы і ў дзіцячым садку. Часта высмейвае лішнюю вагу Таты Свінкі. Па характары з’яўляецца ўласніцай. Эгаістычная і часам ганарыстая. Але пры гэтым вельмі любіць весяліцца і добра праводзіць час. Пэпе, як і Джорджу, падабаецца камп’ютарная гульня «Вясёлая курачка». Лепшая сяброўка Пэпы — Авечка С’юзі. Мае залатую рыбку з імям Голдзі.

Джордж — малодшы брат Пэпы, яму спаўняецца 3 гады. Ён сам ходзіць, але прамаўляе толькі асобныя словы. Вельмі любіць дыназаўраў, маленькі дыназаўр з імям Спадар Дыназаўр — яго любімая цацка. Любіць гуляць з Пэпай, чым часам назаляе ёй. Калі хтосьці выпадкова пакрыўдзіць Джорджа, ён пачынае плакаць. Трохі прагны і па характары з’яўляецца ўласнікам. Калі Пэпа пакрыўдзілася на яго, ён хіхікае. Джорджу, як і Пэпе, падабаецца камп’ютарная гульня «Вясёлая курачка». Лепшы сябар Джорджа — Трусік Рычард.

Мама Свінка — добрая і клапатлівая, любіць праводзіць час з сям’ёй. Працуе дома, друкуючы тэксты на камп’ютары. Любіць гатаваць і мае добрае пачуццё гумару. Ёй 33 гады.

Тата Свінка — носіць акуляры. Ходзіць на працу ў будаўнічую кампанію. Не любіць, калі жартуюць над яго вялікім пузам. Таксама валодае добрым пачуццём гумару. Не вельмі ладзіць з прыладамі. Любіць падарожнічаць разам з сям’ёй, аднак дрэнна чытае карты. Вельмі любіць даказваць сваё майстэрства, што часта абарочваецца няўдачай. Яму 34 гады.

Беларуская агучка

У межах беларускага праекта Кінаконг[3] ствараюцца агучкі серый. Першая убачыла свет 20 мая 2015.

Зноскі

  1. 1 2 White P. ‘Peppa Pig’: Amelie Bea Smith To Voice Animated Kids’ Character, Takes Over From Harley Bird — 2020.
  2. Мультсерыял паказаны больш за ў 180 краінах (нявызн.), BBC News (27 красавіка 2010). Праверана 10 April 2012.
  3. Свінка Пэпа па-беларуску

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мультсерыялы 2004 года
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Фільмы, агучаныя па-беларуску праектам Кінаконг
Катэгорыя·Мультсерыялы паводле алфавіта
Катэгорыя·Мультсерыялы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дзіцячыя тэлесерыялы