wd wp Пошук:

Свінагадоўля ў Беларусі

Свінагадоўля Беларусі — галіна жывёлагадоўлі, якая займаецца гадоўляй свіней.

Пагалоўе

Пагалоўе свіней у сельскагаспадарчых прадпрыемствах Беларусі, 2018
Парасяты і свінаматка (справа) беларускай мясной пароды
Свінні беларускай чорна-пярэстай пароды[de]

Па стане на 1 студзеня 2017 года ў гаспадарках усіх катэгорый налічвалася 3152 тыс. свіней. 2734 тыс. З іх змяшчалася ў сельскагаспадарчых арганізацыях, 30,7 тыс. у фермерскіх гаспадарках і 387 тыс. у асабістых гаспадарках насельніцтва[1]. У 2017 годзе больш за ўсё свіней змяшчалася ў Гродзенскай вобласці (710,6 тыс.), Мінскай вобласці (663,2 тыс.), Брэсцкай вобласці (579,5 тыс.), менш за ўсё — у Гомельскай (488,5 тыс.), Віцебскай (405,2 тыс.) і Магілёўскай абласцях (305,1)[2]. У некалькіх раёнах свіней больш за 100 тыс. галоў — Камянецкім (108,2 тыс.), Гомельскім (149,5 тыс.), Гродзенскім (121,7 тыс.), Шчучынскім (121,1 тыс.)[3].

У 2010-16 гадах у рэспубліцы штогод ўводзілася ў эксплуатацыю памяшканняў для ўтрымання свінняў на 32-206 тыс. месцаў (у суме — 562 тыс. месцаў)[4].

На дынаміку рэалізацыі свініны на забой аказала негатыўны ўплыў эпізаатыя афрыканскай чумы свіней (гл. ніжэй):

ГодВсего
(тыс. т)[5][6]
(у жывой вазе)
ΔБуйнымі с/г
арганізацыямі
ФермераміГаспадаркамі
насельніцтва
20105123804128
2011540+5,5%4114125
2012573+6%4344136
2013599+4,5%4604135
2014460-23%386471
2015460н/м390466
2016486+5,5%416466
2017496+2%431461
2018495н/м435457

Пагалоўе свіней у Беларусі (тыс. галоў):

Эканамічныя паказчыкі

Вытворчасць свініны ў Рэспубліцы Беларусь характарызуецца няўстойлівай рэнтабельнасцю: за 2012—2018 гады гэты паказчык у розныя гады вар’іраваўся ад −6,2 % (2013 год) да + 19,4 % (2012 год). У 2018 годзе рэнтабельнасць рэалізацыі свініны сельскагаспадарчымі арганізацыямі склала −4,1 %[7].

Эпізаатыі АЧС

16-18 лютага 2012 года ў вёсцы Нязнанава (Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці) органы ветэрынарнага нагляду канфіскавалі ў мясцовых жыхароў і знішчылі ўсё пагалоўе свіней. Шэраг абставінаў паказваў на тое, што ў вёсцы магла адбыцца ўспышка афрыканскай чумы свіней. У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі гэтую інфармацыю абверглі, назваўшы падзеі, якія адбыліся, вучэннямі. Аднак версія Мінсельгасхарча ў незалежнай прэсе была падвергнутая сумневу па шэрагу прыкмет[8]. Не маючы дакладнай інфармацыі аб тым, што здарылася, 29 лютага Дзяржаўная ветэрынарная і фітасанітарная служба Украіны ўвяла забарону на імпарт свініны, іншых адчувальных да хваробы жывёл і прадукцыі з іх з Беларусі, паказваючы на тое, што «існуе верагоднасць таго, што выпадак у с. Нязнанава абумоўлены заносам узбуджальніка афрыканскай чумы свіней у Рэспубліку Беларусь»[9].

Улетку 2013 года ў Беларусі зноў была зафіксавана ўспышка афрыканскай чумы свіней. Паводле афіцыйнай інфармацыі, упершыню захворванне было выяўлена ў вёсцы Чапунь Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці[10]. З прычыны гэтага ў зоне пагрозы ў чатырох суседніх раёнах — Карэліцкім, Навагрудскім, Стаўбцоўскім і Валожынскім — пачалося знішчэнне ўсяго пагалоўя свіней[11]. Па папярэдніх дадзеных, крыніцай інфекцыі стаў імпартны камбікорм[12]. Неўзабаве другі ачаг захворвання быў зарэгістраваны ў вёсцы Копці Віцебскага раёна[13]. Да канца ліпеня абмежаванні для беларускай свініны ўвялі ўсе суседзі Беларусі — Латвія, Літва, Польшча, Расія і Украіна[14]. Суседняя Літва абвясціла аб тым, што з 23 ліпеня ўсе людзі, якія перасякаюць яе мяжу з боку Беларусі, будуць падвяргацца прымусовай дэзінфекцыі[14]. Акрамя таго, у Літве і Польшчы былі абвешчаныя планы будаўніцтва шматкіламетровых загарод для прадухілення траплення АЧС пасродкам дзікоў[12].

Зноскі

  1. СХРБ, 2017, с. 127—128
  2. СХРБ, 2017, с. 133
  3. СХРБ, 2017, с. 141—144
  4. СХРБ, 2017, с. 51
  5. СХРБ, 2017, с. 15
  6. СХРБ, 2017, с. 150
  7. СХРБ, 2019, с. 182
  8. Какую тайну скрывают от журналистов в деревне Незнаново?(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2013. Праверана 1 сакавіка 2012.
  9. Украина запретила ввоз свинины из Беларуси(недаступная спасылка)
  10. В Беларуси официально подтвердили вспышку африканской чумы свиней
  11. Свиней продолжают изымать в Кореличском, Новогрудском, Столбцовском и Воложинском районах
  12. 1 2 Польша хочет отгородиться от Беларуси забором
  13. Россия ввела запрет на ввоз свиней и свинины из Витебской области
  14. 1 2 Литва примет только дезинфицированных белорусов

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Жывёлагадоўля ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Свінагадоўля
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на катэгорыю Вікісховішча адсутнічае ў Вікідадзеных