Свяшчэннаму́чанік (стар.-грэч.: Ὁ Ἱερομάρτυρας, лац.: sanctus martyr) — мучанік з ліку пасвечаных у сан епіскапа, свяшчэнніка ці дыякана, які пацярпеў за сваё вызнанне Ісуса Хрыста[1].
Адрозненне свяшчэннамучаніка ад мучаніка заключаецца ў тым, што першы мае свяшчэнны сан. Свяшчэннамучанікі не складаюць асобнага ліку святых і на літургіі згадваюцца разам з іншымі мучанікамі. У праваслаўі, гэтак жа як і за іншых мучанікаў, на праскамідыі свяшчэннік вымае пятую частку з трэцяй просвіры.
Да вядомых свяшчэннамучанікаў першых стагоддзяў хрысціянства адносяцца: