wd wp Пошук:

Свяціцкае Урочышча

Свяціцкае Урочышча (руск.: Светицкое Урочище) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Смятанінскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 2 жыхары (2007).

Геаграфія

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 33 км на захад ад Смаленска, за 0,5 км на поўдзень ад аўтадарогі M1. За 1,5 км на ўсход ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Веліна на лініі Масква — Мінск.

Гісторыя

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[1].

Зноскі

  1. Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Населеныя пункты Смаленскага раёна (Смаленская вобласць)